Хроніка Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага: Розніца паміж версіямі

др
clean up, replaced: 1446 году → 1446 года using AWB (7893)
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
др (Чаховіч Уладзіслаў перанёс старонку Хроніка Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага у [[Хроніка Вялікага Княства Літоўскага...)
др (clean up, replaced: 1446 году → 1446 года using AWB (7893))
'''«Хроніка Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага»''': [[летапісны звод]] з ліку [[беларуска-літоўскія летапісы|беларуска-літоўскіх летапісаў]]. У [[літоўская гістарыяграфія|літоўскай гістарыяграфіі]] азначаецца таксама як «2-я рэдакцыя [[Літоўская хроніка|Літоўскай хронікі]]». Звод быў складзены ў 1520-я гг., магчыма, у [[Вільня|Вільні]], а яго аўтар быў набліжаным да магнатаў [[род Гаштольдаў|Гаштольдаў]]. Апісваюцца гістарычныя падзеі ў [[ВКЛ]] з часоў [[Палемон, легендарны|легендарнага князя Палемона]] да часоў князя [[Гедымін]]а.
 
Стварэнне зводу было выклікана тым, што кіроўныя колы [[ВКЛ]] больш не былі задаволеныя [[Беларуска-літоўскі летапіс, 1446|летапісам 1446 годугода]], як агульнадзяржаўным летапісным зводам, бо там гісторыя ВКЛ з'яўлялася арганічным працягам гісторыі [[Кіеўская Русь|Кіеўскай Русі]], і літоўскія князі выступалі носьбітамі [[Русь|агульнарускіх]] тэндэнцыяў. Новыя ж грамадска-палітычныя тэндэнцыі, што аформіліся пад пач. 16 ст., вымагалі ідэйнай падтрымкі для адасобнення літоўскай арыстакратыі ад усходняй традыцыі, абгрунтавання літоўскай этнічнай самабытнасці, і пацверджання гістарычнага права літоўскай арыстакратыі на беларускія і ўкраінскія землі.
 
У аснове летапісу ляжыць [[легенда аб Палемоне|легенда пра паходжанне літоўскіх князёў ад рымскіх арыстакратаў]]. Улада літоўскіх князёў на Русі тлумачылася наступствамі [[мангола-татарскае нашэсце, 13 ст.|мангола-татарскага нашэсця]] і шлюбамі з дачкамі мясцовых князёў. Назіраецца антыпольская скіраванасць зводу: так, [[Ягайла]] называецца клятвапарушальнікам і забойцам<ref>Белазаровіч, С.52.</ref>.
175 522

праўкі