Бо Дзідлі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[File:Bo Diddley Prag 2005 04.jpg|thumb|Бо Дзідлі]]
'''Бо Дзідлі''' (анг. Bo Diddley; таксама вядомы як '''Элас Макдэніэл''', англ. Ellas B. McDaniel; пры нараджэнні ''Элас Ота Бэйтс'', англ. Ellas Otha Bates; [[30 снежня]] [[1928]], МакКомб, [[штат Місісіпі]], [[ЗША]] - [[2 чэрвеня]] [[2008]], Арчэр, [[штат Фларыда]], [[ЗША]]) — амерыканскі спявак, гітарыст, аўтар песень. Адзін з родапачынальнікаў [[рок-н-рол]]у. Ён прыўнёс у папулярную музыку шэраг змен, уключаючы энергічныя гітарныя рытмы і паскораныя пераходы. Бо Дзідлі выкарыстаў пры гульні спецыфічную гітару прамавуголнай формы. Бо Дзідлі лічаць адным з заснавальнікаў рок-музыкі (яго называюць «The Originator»). Ён уладальнік ганаровай прэміі «[[Грэмі]]» за жыццёвыя дасягненні (1998) і адзін з дваццаці найвялікшых музыкантаў у гісторыі рок-н-ролу (па меркаванні часопіса Rolling Stone). У 2005 годзе Бо Дзідлі адзначыў шасцідзесяцігадовы юбілей музычнай кар'еры гастролямі па Аўстраліі і Еўропе. У маі 2007 года музыка перанёс інсульт на сцэне падчас канцэрту, пасля чаго страціў здольнасць гаварыць; 2 чэрвеня 2008 г. Бо Дзідлі памёр у бальніцы горада Арчэр ў Фларыдзе ў выніку сардэчнага прыступу.