Розніца паміж версіямі "Нуну Гансалвіш"

1 029 байтаў дададзена ,  8 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
(tagged isolated of cluster сірата0.)
{{Мастак
|фон =
|імя = Нуну Гансалвіш
|імя пры нараджэнні =
|партрэт =
|шырыня =
|загаловак =
|дата нараджэння =
|месца нараджэння =
|дата смерці =
|месца смерці =
|грамадзянства = {{Сцягафікацыя|Партугалія}}
|нацыянальнасць =
|жанр =
|вучоба =
|стыль = [[готыка]]
|працы =
|заступнікі =
|уплыў =
|уплыў на =
|узнагароды =
}}
[[Выява:Lagos40 kopie.jpg|right|600px|thumb|Поліпціх святога Вінцэнта]]
'''Нуну Гансалвіш''' ({{lang-pt|Nuno Gonçalves}}) — [[Партугалія|партугальскі]] мастак XV стагоддзя, адзін з першых партугальскіх мастакоў. Яго асноўным і адзіным творам, які належыць яму з вялікай верагоднасцю, з'яўляецца поліпціх святога Вінцэнта. Поліпціх быў знойдзены ў 1880-я гады ў манастыры Сан-Вісэнтэ ле Фора і адлюстроўвае людзей (дваран, у тым ліку вядомых сучаснікаў Гансалвіша, духавенства і простых людзей) Партугаліі XV стагоддзя. Ні дата нараджэння, ні дата смерці Гансалвіша дакладна невядомыя. Ён працаваў паміж [[1450]] і [[1490]] гадамі. Адзіная крыніца, якая злучае яго з поліпціхам святога Вінцэнта - сачыненне Франсіску дэ Оланды, напісанае ў XVI стагоддзі, яно і прыпісвае Нуну вялікі твор мастацтва. Сцвярджаецца, акрамя таго, што бацька Гуга ван дэр Гуса працаваў над адной са створак разам з Гансалвішам, але пацверджанняў гэтаму няма. З моманту знаходкі поліпціха ў XIX стагоддзі не спыняюцца спрэчкі пра асобу аўтара і намаляваных на ім людзей. Часта лічыцца, што на трэцяй створцы намаляваны прынц [[Генрых Мараплавец]], але нават гэты факт не мае дакументальнага пацвярджэння і часам ставіцца пад сумнеў. У рэгіянальным музеі Авейру захаваўся партрэт прынцэсы Жуаны, які таксама прыпісваецца Гансалвішу. Нуну Гансалвіш намаляваны, разам з іншымі гістарычнымі асобамі, на помніку першаадкрывальнікам у Белене каля Лісабона.
== Літаратура ==
* БЭ ў 18 тамах., Т.5. Мн., 1997, С.30
* Paulo Pereira (editor), "História da Arte Portuguesa", Lisbon, Editorial Estampa / Círculo de Leitores, 1996, volume 1.
 
== Спасылкі ==
{{DEFAULTSORT:Гансалвіш}}
{{Commons|Category:Nuno Gonçalves}}
*[http://www.artcyclopedia.com/artists/goncalves_nuno.html Старонка ў Інтэрнэт-энцыклапедыі мастацтваў]
 
{{painter-stub}}
{{DEFAULTSORT:Гансалвіш}}
{{Ізаляваны артыкул}}
 
[[Катэгорыя:Мастакі Партугаліі]]
[[Катэгорыя:Асобы]]