Розніца паміж версіямі "Нуну Гансалвіш"

1 байт дададзены ,  8 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
|узнагароды =
}}
[[Выява:Lagos40 kopie.jpg|right|600px|thumb|Поліпціх святога Вінцэнта]]
'''Нуну Гансалвіш''' ({{lang-pt|Nuno Gonçalves}}) — [[Партугалія|партугальскі]] мастак XV стагоддзя, адзін з першых партугальскіх мастакоў. Яго асноўным і адзіным творам, які належыць яму з вялікай верагоднасцю, з'яўляецца поліпціх святога Вінцэнта. Поліпціх быў знойдзены ў 1880-я гады ў манастыры Сан-Вісэнтэ ле Фора і адлюстроўвае людзей (дваран, у тым ліку вядомых сучаснікаў Гансалвіша, духавенства і простых людзей) Партугаліі XV стагоддзя. Ні дата нараджэння, ні дата смерці Гансалвіша дакладна невядомыя. Ён працаваў паміж [[1450]] і [[1490]] гадамі. Адзіная крыніца, якая злучае яго з поліпціхам святога Вінцэнта - сачыненне Франсіску дэ Оланды, напісанае ў XVI стагоддзі, яно і прыпісвае Нуну вялікі твор мастацтва. Сцвярджаецца, акрамя таго, што бацька Гуга ван дэр Гуса працаваў над адной са створак разам з Гансалвішам, але пацверджанняў гэтаму няма. З моманту знаходкі поліпціха ў XIX стагоддзі не спыняюцца спрэчкі пра асобу аўтара і намаляваных на ім людзей. Часта лічыцца, што на трэцяй створцы намаляваны прынц [[Генрых Мараплавец]], але нават гэты факт не мае дакументальнага пацвярджэння і часам ставіцца пад сумнеў. У рэгіянальным музеі Авейру захаваўся партрэт прынцэсы Жуаны, які таксама прыпісваецца Гансалвішу. Нуну Гансалвіш намаляваны, разам з іншымі гістарычнымі асобамі, на помніку першаадкрывальнікам у Белене каля Лісабона.
[[Выява:Lagos40 kopie.jpg|rightcenter|600px740px|thumb|Поліпціх святога Вінцэнта]]
 
== Літаратура ==