Канстанцін Мікалаевіч Полазаў: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Канстанцін Мікалаевіч Полазаў''' (22 чэрвеня 1914, Віцебск-10 верасня 1977) — [[Герой Савецк...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:46, 3 чэрвеня 2012

Канстанцін Мікалаевіч Полазаў (22 чэрвеня 1914, Віцебск-10 верасня 1977) — Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія

У Чырвонай Арміі з 1936 г. Скончыў курсы малодшых лейтэнантаў (1939).

У Вялікую Айчынную вайну з 1941 г. на Цэнтральным, Сцяпным і 1-м Украінскім франтах. Удзельнік Львоўска-Сандамірскай, Пражскай і Берлінскай аперацый. Камандзір роты аўтаматчыкаў старшы лейтэнант К.М. Полазаў вызначыўся ў жніўні 1944 г. у баях за г. Самбар (Украіна), дзе рота на чале з ім уварвалася ў горад і вяла бой з ворагам да падыходу асноўных сіл брыгады. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 10.04.1945 г.

Пасля вайны жыў у в. Буявіна Калінінскага раёна Калінінскай (цяпер Цвярской) вобласці, да 1969 г. працаваў у калгасе.

Літаратура

  • Полазаў Канстанцін Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 2001. – Т. 12. – С. 450.