Валерый Данілавіч Анісенка: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Валерый Данілавіч Анісенка''' (нар. 5 чэрвеня 1944 года, Талачын) — беларускі тэатрал...'
(Няма розніцы)

Версія ад 23:07, 3 чэрвеня 2012

Валерый Данілавіч Анісенка (нар. 5 чэрвеня 1944 года, Талачын) — беларускі тэатральны рэжысёр і акцёр. Заслужаны дзеяч мастацтва.

Біяграфія

Яшчэ ў школьныя гады захапляўся тэатральнай дзейнасцю, быў акцёрам Талачынскага народнага тэатра. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, Вышэйшыя рэжысёрскія курсы пры Дзяржінстытуце тэатральнага мастацтва ў Маскве. Працаваў акцёрам у Віцебску ў Беларускім дзяржаўным драматычным тэатры імя Я. Коласа, галоўным рэжысёрам Беларускага радыё, мастацкім кіраўніком Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Паставіў шмат спектакляў, 2 тэлефільмы: “Паляванне на апошняга жураўля” А. Жука (2-х серыйны, мастацкі) і “Крык чайкі” А. Асіпенкі (кароткаметражны).

Узнагароды

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Літаратура

  • Анісенка Валерый Данілавіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал. Г.П. Пашкоў [і інш.] . – Мн., 2002. – Т. 1. – С. 41– 42.
  • Валерый Данілавіч Анісенка // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал. І.П. Шамякін [і інш.]. – Мн., 1988. – С. 638.