Аляксандр Мікалаевіч Арлоў: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Аляксандр Мікалаевіч Арлоў''' (1908, Віцебск - загінуў у нацысцкім канцлагеры, 1942) — б...'
(Няма розніцы)

Версія ад 23:14, 3 чэрвеня 2012

Аляксандр Мікалаевіч Арлоў (1908, Віцебск - загінуў у нацысцкім канцлагеры, 1942) — беларускі скульптар.

Біяграфія

Скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум (1929). Член Віцебскага філіяла Аб'яднання моладзі Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыі (1929—30). Удзельнічаў у скульптурным афармленні Дома ўрада (1933), Акруговага Дома афіцэраў (1935), Палаца піянераў (1936; усе ў Мінску), беларускага павільёна на Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы ў Маскве (1939).

Асноўныя творы

  • бюст М. Чарнышэўскага для Дома ўрада,
  • бюст М. Фрунзэ і рэльефы розных відаў зброі для Акруговага Дома афіцэраў,
  • гарэльеф “Жыццё піянераў” і інш.

Літаратура

  • Арлоў Аляксандр Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. - Мн., 1996. - Т. 1. - С. 483.
  • Арлоў Аляксандр Мікалаевіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А.І. Мацяюн ; маст. Э.Э. Жакевіч. - Мн., 2003. - Кн. 2. - С. 523.