Розніца паміж версіямі "Камп’ютар"

36 байтаў дададзена ,  8 гадоў таму
др
вікіфікацыя
др (r2.7.1) (робат дадаў: chy:Tséohketoetanóto)
др (вікіфікацыя)
'''Камп'ютар''', '''кампутар''', '''ЭВМ''' ({{lang-en|computer}}) — машына, якая апрацоўвае [[дадзеныя]] згодна са спісам [[камп'ютарная праграма|інструкцый]].
 
Сучасны камп'ютар складаецца з абсталявання, якое ўяўляе фізічныя часткі камп'ютара ([[працэсар]], [[клавіятура]], [[Манітор, прылада|манітор]] і г.д.) і [[праграмнае забеспячэнне|праграмнага забеспячэння]] ([[аперацыйная сістэма|аперацыйнай сістэмы]] і [[праграмнае забеспячэнне|праграм]]).
 
Камп'ютары маюць некалькі фізічных форм. Першыя прылады, якія нагадваюць сучасны камп'ютар, з'явіліся ў сярэдзіне 20-га стагоддзя (прыкладна ў [[1940]]—[[1945]]), але машыны, падобныя на камп'ютары, існавалі і раней. Першыя электронныя камп'ютары мелі памер вялікіх памяшканняў, спажывалі электрычнай энергіі як некалькі сот сучасных [[персанальны камп'ютар|персанальных камп'ютараў]].
У цяперашні час камп'ютары выкарыстоўваюцца практычна ва ўсіх абласцях чалавечай дзейнасці.
 
== Этымалогія ==
Слова ''камп'ютар'' з'яўляецца вытворным ад [[англійская мова|англійскіх]] слоў {{lang-en2|to compute}}, {{lang-en2|computer}}, якія перакладаюцца як «вылічаць», «вылічальнік» (англійскае слова, у сваю чаргу, паходзіць ад лацінскага ''computāre'' - — «вылічаць»). Першапачаткова ў англійскай мове гэта слова азначала чалавека, які вырабляе арыфметычныя вылічэнні з прыцягненнем або без прыцягнення механічных прылад. У далейшым яго значэнне было перанесена на самі машыны, аднак сучасныя камп'ютары выконваюць мноства задач, не звязаных напрамую з матэматыкай.
 
Упершыню трактоўка словы камп'ютар з'явілася ў [[1897]] годзе ў Оксфардскім слоўніку англійскай мовы. Яго складальнікі тады разумелі камп'ютар як ''механічная'' вылічальная прылада. У [[1946]] годзе слоўнік папоўніўся дапаўненнямі, якія дазваляюць падзяліць паняцці лічбавага, аналагавага і электроннага камп'ютара.