Адкрыць галоўнае меню

Змены

др
вікіфікацыя
'''Аляксей Карпюк''' ([[14 красавіка]] [[1920]], в. Страшава каля Гарадка (цяпер [[Беластоцкае ваяводства]], [[Польшча]]) — [[14 ліпеня]] [[1992]], [[Гродна]]), беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I і II ступені, медалямі і залатым крыжам польскага ордэна «Віртуці Мілітары». Заслужаны работнік культуры БССР (1980). Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя І. Мележа (1986) за кнігу «Сучасны канфлікт».<ref name="Гардз">Гардзіцкі…</ref> лідар вольнадумнай інтэлігенцыі ў Горадні ў 1960-1980-х, падтрымліваў кантакты з пісьменнікамі-дысыдэнтамі ў СССР<ref name="Дэмакр">Дэмакратычная…</ref>.
{{змест злева}}
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і<ref name="Гардз"/>, бацька быў сябрам [[КПЗБ]]<ref name="Дэмакр"/>. У [[1934]] скончыў семігодку<ref name="Дэмакр"/> і ў 1938—1939 навучаўся ў польскай гімназіі ў Вільні, а пасля яе закрыцця ў 1939—1941 — у Навагрудскім педагагічным вучылішчы (разам з [[У. Калесьнік]]ам<ref name="Дэмакр"/>). У гады нямецка-фашысцкай акупацыі ўваходзіў у склад падпольнай дыверсійнай групы. Падчас адной з дыверсій на чыгунцы (кан. 1942) быў арыштаваны і адпраўлены ў беластоцкую турму, а адтуль у канцлагер Штутгоф<ref name="Гардз"/><ref name="Дэмакр"/>, што адаб'ецца на ягонай далейшай біяграфіі<ref name="Дэмакр"/>. Увосень 1943 уцёк з лагера і прыняў удзел у партызанскай барацьбе. У 1944 быў камандзірам партызанскага атрада імя К. Каліноўскага на Гародзеншчыне. У 1944—1945 служыў у Савецкай Арміі, удзельнічаў у баях на тэрыторыі Польшчы і Германіі. Двойчы паранены, інвалід II групы<ref name="Дэмакр"/>. У 1947 уступіў у [[КПСС]]<ref name="Дэмакр"/>. Скончыў аддзяленне англійскай мовы Гродзенскага педагагічнага інстытута (1949). Працаваў загадчыкам Сапоцкінскага [[раённы аддзел народнай адукацыі|РАНА]] (1949—1951), дырэктарам Біскупцкай сямігадовай школы Ваўкавыскага раёна (1951—1953). У друку дэбютаваў у 1953 аповесцю «У адным інстытуце»<ref name="Гардз"/>. Член [[СП СССР]] з 1953. Працаваў у Гродзенскім педінстытуце (1953—1955), у абласной газеце «Гродзенская праўда» (1955—1957), уласным карэспандэнтам газеты «Літаратура і мастацтва». У 1961 скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. З 1961 — загадчык агенцтва «Інтурыст» (Гродна), з 1965 — сакратар Гродзенскага абласнога аддзялення СП БССР, з 1970 — упаўнаважаны УААП па вобласці, у 1977—1981 — дырэктар Рэспубліканскага музея атэізму і гісторыі рэлігіі ў Гродна (адзін з самых нацыянальных па духу музеяў Беларусі ў савецкія часы<ref name="Дэмакр"/>). З 1978 — зноў сакратар Гродзенскага аддзялення СП БССР<ref name="Гардз"/>, у 2-ой пал. 1980-х актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці Гродна: адзін з актывістаў [[Беларускі народны фронт «Адраджэнне»|БНФ]], адзін з заснавальнікаў ЗБС «Бацькаўшчыны», меў цесныя кантакты з клубам «Паходня»<ref name="Дэмакр"/>.
 
А.Карпюк вядомы як аўтар твораў пра жыццё Заходняй Беларусі ў 1-ай пал. 19 ст. — тэме, якая дазваляла ва ўмовах савецкай цэнзуры раскрываць некаторыя старонкі нацыянальнай гісторыі (аповесць «Данута», раман-быль «Вершалінскі рай» ды інш.). Вакол А.Карпюка ў Горадні ў 1960-1970-х узнік своеасаблівы клуб вольнадумнай інтэлігенцыі. У розныя часы з гэтым асяродкам кантактавалі Васіль Быкаў, Данута Бічэль-Загнетава, Вольга Іпатава, Браніслаў Ржэўскі. Сам А.Карпюк пашыраў забароненую ў БССР літаратуру, ліставаўся з А. Салжаніцыным, які перадаў яму для магчымай публікацыі сваю п'есу «Свеча на ветру» ды апавяданні «Правая кисть» і «Как жаль!»; кантактаваў з сям'ёй Геніюшаў. Тэлефонныя размовы А.Карпюка пачалі праслухоўваць, у ягонай кватэры рабіліся тайныя вобыскі. Аднойчы нехта папярэдзіў пра мяркуемы вобыск — тады Карпюк знішчыў лісты А.Салжаніцына, самвыдат (напрыклад, раман Я. С. Гінзбург «Крутой маршрут» і г.д.). Паводле ўспамінаў жонкі Карпюка, «''нелегальную прадукцыю… ўначы склалі і ўтапілі, … але нешта і захавалася''».<ref name="Дэмакр"/>
{{літ|1=|{{крыніцы/БП 1917-90|Карпюк Аляксей}}|Дэмакратычная апазіцыя Беларусі. 1956—1991 гг. Персанажы і кантэксты. Рэд. А.Дзярновіч. — Мн., 1999. ISBN 985-6374-08-1|[http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=14833 У «Беларускім кнігазборы» выйшаў зборнік твораў Аляксея Карпюка // Наша Ніва on-line: Культура / 16:46, 5 лютага 2008].|{{крыніцы/БП (1992-95)||Карпюк Аляксей}}|Від=Б}}
 
== У СецівеСпасылкі ==
* [http://harodnia.com/b16.php Карпюк А. З гісторыі гродзенскага маста, 1392—1944 (: эсэ) // «Беларусь», 1983, № 2, с. 22-25.] — Эл. рэсурс harodnia.com