Розніца паміж версіямі "Гісторыя Польшчы"

16 байтаў выдалена ,  8 гадоў таму
др
clean up using AWB (7893)
др (r2.7.2) (робат дадаў: diq:Tarixê Polonya)
др (clean up using AWB (7893))
Са смерцю Казіміра Вялікага дынастыя Пястаў перапынілася. Улада перайшла да прадстаўніка Анжуйской дынастыі, венгерскага караля Людовіка I Вялікага з 1370 адначасова і караля польскага. Яшчэ ў 1355 ён выдаў прывілей, паабяцаўшы польскай арыстакратыі не ўводзіць надзвычайных падаткаў і пакрываць усе ваенныя выдаткі ў выпадку заняцця стальца. У 1374 ім быў выдадзены Кошыцкі прывілей, які вызваляў шляхту практычна ад усіх падаткаў, за выключэннем невялікага зямельнага падатку, што стварала асновы для развіцця шляхецкага самакіравання.
 
Пасля перыяду бескаралеўя (1382–1384) на сталец узышла дачка Людовіка – Ядзвіга. Малопольская шляхта, якая фактычна кіравала ў дзяржаве, прапанавала вял. кн. літоўскаму Ягайла руку Ядзвігі і польскі сталец у абмен на заключэнне ўнііуніі з Польшчай. У 1385 у Крэўскім замку быў падпісаны дагавор, па якім Ягайла мусіў прыняць хрысціянства па каталіцкім абрадзе, ахрысціць Літву і ўключыць яе зямлі ў склад Польшчы. У 1386 ён быў каранаваны пад імем польскага караля Уладзіслава II (1386–1434), паклаўшы пачатак новай, Ягелонскай дынастыі, якая правіла ў Польшчы звыш 200 гадоў. Вялікае княства Літоўскае дзякуючы палітыцы вял. князя Вітаўта (1392–1430), захавала сваю самастойнасць.
 
[[Крэўская ўніяунія]] згуляла сваю ролю ў барацьбе супраць Тэўтонскага ордэна, для якой і неабходна было аб'яднаць сілы абодвух дзяржаў. Падчас вайны 1409–1411, якая атрымала назву Вялікай, польска-літоўскае войска дасягнула значных поспехаў. Асабліва ўражлівай была перамога ў Грунвальда [[15 ліпеня]] [[1410]], калі загінула амаль усё кіраўніцтва Ордэна. Аднак плёнам перамогі польска-літоўская дзяржава не здолела ў поўнай меры скарыстацца. Падчас аблогі [[Марыенбург]]а (сталіцы Ордэна) пачаўся разлад паміж Ягайлай і Вітаўтам, літоўска-рускія харугвы пакінулі лагер абложваючых крэпасць. Мірны дагавор 1411 прадугледжваў вяртанне ВКЛ Жамойці, але частка страчаных падчас вайны земляў Ордэн атрымоўваў назад.
 
У далейшым заключаны паміж Польшчай і ВКЛ саюз прыходзілася неаднаразова пацвярджаць. У 1413 была падпісаная [[Гарадзельская ўніяунія]], па якой баяры ВКЛ і польскія паны абавязваліся выбіраць польскага караля або вялікага князя літоўскага па ўзаемнай дамоўленасці. Было вырашана таксама склікаць сумесныя польска-літоўскія соймы ў Любліне або ў Парчаве. Гарадзенская унія (1432) прызнавала Жыгімонта Кейстутавіча вял. кн. літоўскім.
 
Падчас свайго кіравання Ягайле некалькі раз прыходзілася задавальняць патрабаванні польскай шляхты, якая імкнулася да пашырэння сваіх правоў. У абмен на прызнанне за сваім сынам ад чацвёртага шлюбу – Уладзіславам – правоў на сталец Ягайла ў 1430 падпісаў прывілей, які гарантаваў асабістую недатыкальнасць шляхцічу, цяпер шляхціча было арыштоўваць без адпаведнага судовага выраку.
Статуты былі выдадзеныя ў пачатку 13-гадовай вайны з Тэўтонскім ордэнам (1454–1466) па патрабаванні шляхецкага апалчэння, якое інакш адмаўлялася працягваць ваенныя дзеянні. Нягледзячы на зацяжны характар, вайна скончылася паразай Ордэна. Па Торуньскім міры Польшча вярнула сабе Усходняе Памор'е, атрымала Вармійскія землі, а Ордэн прызнаў сябе васалам польскага караля.
 
Смерць Казіміра IV перапыніла асабістую ўніюунію Польскага каралеўства і ВКЛ. У 1492 вял. кн. літоўскім стаў Аляксандр, а польскім каралём быў абраны Ян I Ольбрахт (1492–1501). У пачатку яго кіравання фактычна склалася двухпалатная структура сейма. Прадстаўнікі мясцовых сеймікаў – "земскія паслы" – сталі з'язджацца да караля, каб на месцы абмеркаваць усе важныя пытанні. Так з'явілася "пасольская ізба", у якой засядалі прадстаўнікі шляхецкага саслоўя. Роля верхняй палаты сойма – сената – стала выконваць колішняя каралеўская рада, у якой паводле пасад ўваходзілі канцлер, ваяводы, іншыя вышэйшыя саноўнікі і каталіцкія біскупы. Гараджане толькі зрэдку ў першы час прымалі ўдзел у паседжаннях пасольскай ізбы.
 
Асабістая ўніяунія аднавілася з абраннем на польскі сталец Аляксандра Ягелончыка (1501–1506). Да 1503 ён займаўся справамі ВКЛ, а пасля канца вайны з Маскоўскай дзяржавай і заключэння перамір'я, падпісаў Пётрыкаўскую канстытуцыю (1504), а таксама Радамскую канстытуцыю (1505) – Nihil novi (Нічога новага). Канстытуцыя канчаткова замацоўвала парадак кіравання, які склаўся і паводле якога кароль не меў права прымаць рашэнні без згоды сойма і сената. Таму 1505 шматлікія гісторыкі лічаць пачаткам Новага часу ў польскай гісторыі.
 
=== Залатыя часы Польшчы ===
Выбары новага караля ледзвь не перараслі ва ўзброенае сутыкненне. У 1575 сенат абраў каралём Максіміліяна Габсбурга, брата імператара Рудольфа II, а шляхта – трансільванскага князя Стэфана Баторыя. Прыхільнікі Баторыя, сабраўшы 20-тысячнае войска, занялі Кракаў. Стэфан Баторый (1574–1586) атрымаў польскую карону, але яшчэ прыйшлося ваяваць з Гданьскам, які адмовіўся прызнаць новага караля. Канфлікт скончыўся кампрамісам: Гданьск абвясціў аб сваёй пакорнасці, пагадзіўся заплаціць кантрыбуцыю і плаціць штогадовую мыту ў казну. Наўзамен гораду была вернутая аўтаномія. Каралём была праведзеная ваенная рэформа: па венгерскім узоры змененая сістэма камплектавання пяхоты, зацверджаны рэестр казакаў, якія атрымоўвалі жалаванне з казны і абавязваліся несці памежную службу. Імкнучыся прыцягнуць на свой бок шляхту, ён падпісаў прынятую сеймам у 1578 канстытуцыю аб стварэнні апеляцыйнай судовай інстанцыі – Трыбунала Кароны, суддзі якога выбіраліся на шляхецкіх сейміках. Стэфан Баторый паспяхова завяршыў вайну супраць Івана IV: па дагаворы аб 10-гадовым перамір'і, падпісаным у студзені 1582 у Яме Запольскім, Рэч Паспалітая атрымала Лівонію і вярнула Полацк.
 
Падчас падрыхтоўкі да вайны супраць Турцыі Стэфан нечакана памёр. Насталае пасля яго смерці міжкаралеўе ізноў вылілася ў смуту. Адбылося два элекцыйных сейма і кожны іх іх абраў свайго караля. Перамога войска канцлера Яна Замойскага ў студзені 1576 над войскамі аўстрыйскага эрцгерцага Максіміліяна прывяла да зацвярджэння на польскім стальцы шведскага каралевіча Жыгімонта III Вазы (1587–1632). Для падтрымання добрых адносін з Габсбургамі ён узяў сабе ў жонкі Ганну Габсбург, а пасля яе смерці – ажаніўся на яе сястры Канстанцыі. Збліжэнне з Габсбургскім домам прывяло да ўзмацнення контррэфармацыі ў Польшчы. Шматлікія пратэстанты былі адхіленыя ад дзяржаўных пасад, пачасціліся пагромы лютэранскіх і кальвінісцкіх збораў. У 1592 адбыўся сейм, на якім раздаваліся галасы незадаволеных палітыкай Жыгімонта аб адхіленні яго ад стальца. Аднак сейм быў сарваны: дэпутаты раз'ехаліся, не прыняўшы ніякіх пастаноў. Пасля смерці свайго бацькі Юхана III Жыгімонт Ваза адбыў у Швецыю, дзе ў 1593 каранаваўся шведскім каралём. Аднак польска-шведская ўніяунія не прынесла Польшчы і наогул Рэчы Паспалітай ніякіх знешнепалітычных пераваг, а ў самой Швецыі неўзабаве перамагла партыя праціўнікаў такой уніі і ў 1599 Жыгімонт Ваза быў скінуты са шведскага стальца.
 
Дынастычныя спрэчкі, а таксама барацьба за панаванне ў Прыбалтыцы, прывялі да вайны са Швецыяй (1600–1629). Сітуацыя ўскладнілася ўнутранымі неурадзіцамі – грамадзянскай вайной 1605–1609, вядомай як Рокаш сандамірскі або Рокаш Зебжыдоўскага (па імі кракаўскага ваяводы, главы апазіцыі каралю), падчас якой шляхта абараняла свае прывілеі. Практычна ў той жа час (1603–1606) шэраг польскіх магнатаў (першым чынам Мнішкі) распачалі спробу арганізацыі ўзброенага ўмяшання ва ўнутраныя справы Расіі, падтрымаўшы авантуру Ілжэдзмітрыя I.
=== Царства Польскае ===
 
У адпаведнасці з дагаворам ад 3 мая Царства Польскае мусіла быць "непарыўна звязана з Расіяй па канстытуцыі" у форме пераснальнай ўнііуніі праз асобу расійскага імператара, які атрымоўваў тытул караля польскага. 27 лістапада 1815 Аляксандр I падпісаў у Варшаве канстытуцыю Царства.
 
Канстытуцыя дэкларавала недатыкальнасць асобы, волю друку, незалежнасць суду, прызнанне польскай мовы афіцыйнай у сферы суду і адміністрацыі. У той жа час палітычныя правы, у тым ліку актыўнае і пасіўнае выбарчае права, атрымоўвалі толькі асобы, якія валодалі высокім маёмасным цэнзам.
Прэзідэнтам краіны пасля некалькіх тураў галасавання быў абраны прапанаваны ПСЛ – «Вызволене» Г. Нарутовіч. Аднак за абраннем прэзідэнта пачалося шалёнае цкаванне яго са боку нацыяналістаў і 16 снежня Нарутовіч быў забіты адным з прыхільнікаў эндэкаў. Новым прэзідэнтам стаў З. Вайцэхоўскі.
 
У цэлым палітычная сістэма Польшчы ў першыя гады Другой Рэчы Паспалітай не адрознівалася ўстойлівасцю. Палітычная стракатасць складу Сейма не дазваляла скласці сталую ўрадавую кааліцыю. Толькі за 1922–1925 змянілася 8 урадаў. Палітычныя крызісы дапаўняліся ўзмацненнем страйкавага руху, недастатковай эканамічнай стабілізацыяй, пагаршэннем міжнароднага становішча. У гэтых умовах усеагульнай незадаволенасці Пілсудскі і яго прыхільнікі здзейснілі дзяржаўны пераварот. 12 траўнямая ППС апублікавала заклік да адхілення ад улады ўрад «ХьенаХ'ена-Пяста» і ў гэты жа дзень пачаліся ўзброеныя сутыкненні паміж урадавымі войскамі і часткамі, якія падтрымлівалі Пілсудскага. 14 траўнямая ўрад сыйшоў ў адстаўку. Новы рэжым, які ўсталяваўся ў выніку дзяржаўнага перавароту, атрымаў назоў «санацыі».
 
Пілсудскі, фармальна займаючы пасаду главы ўрада ў 1926–1928 і са жніўня па снежань 1930, фактычна ўсталяваў у краіне сваю дыктатуру. Менавіта ад яго залежыла абранне прэзідэнта, фармаванне кабінета міністраў і прыняцце законаў. Гэтаму спрыяла і канстытуцыйная навэла (змена ў канстытуцыі) ад 2 жніўня 1926. Паводле дадзенай навэле прэзідэнт атрымаў права самастойна распускаць Сейм і Сенат да заканчэння тэрміна іх паўнамоцтваў, а таксама выдаваць указы, якія маюць сілу законаў. У 1926–1930 урадам было выдадзена 276 падобных указаў прэзідэнта.
23 мая 1930 была прынятая новая канстытуцыя, якая ўсталявала ў краіне аўтарытарны рэжым. Крыніцай і носьбітам дзяржаўнай улады па канстытуцыі з'яўляўся прэзідэнт, які валодаў заканадаўчымі, канстытуцыйнымі, кантрольнымі, выканаўчымі і надзвычайнымі (у выпадку вайны) паўнамоцтвамі. Прэзідэнт прызначаў главу ўрада і ўсіх міністраў. Узрасла таксама ўлада главы ўрада, які зараз меў права ўсталёўваць агульныя прынцыпы дзяржаўнай палітыкі. Паўнамоцтвы Сейма былі абмежаваныя. Недэмакратычны характар насіў і новы выбарчы закон ад 8 ліпеня 1935 па якім права высоўваць кандыдатаў у дэпутаты маглі толькі акруговыя выбарчыя камісіі.
 
У вобласці знешняй палітыкі польскі ўрад паступова пераарыентавалася з Францыі на Германію. У студзені 1934 было падпісаны польска-германскі дагавор аб ненападзе тэрмінам на 10 гадоў, у лістападзе 1935 – дагавор аб эканамічным супрацоўніцтве. Узаемныя візіты і сталыя двухбаковыя сустрэчы вышэйшых службовых асобаўасоб Германіі і Польшчы былі накіраваныя на ўсё больш цеснае збліжэнне абедзвюх краін. Скарыстаўшыся падпісаннем Мюнхенскага пагаднення (1938) аб перадачы Судэцкай вобласці Германіі, Польшча ва ўльтыматыўнай форме запатрабавала ад Чэхаславакіі перадаць ёй Цешынскую Сілезію.
 
Аднак надзеям польскага ўрада на сяброўства з Германіяй не наканавана было ажыццявіцца. 24 кастрычніка 1938 Рыбентроп у гутарцы з польскім паслом прапанаваў Польшчы пагадзіцца на далучэнне да Германіі Гданьска і на пабудову экстэрытырыяльнай чыгункі праз «польскі калідор» ва Усходнюю Прусію. У красавіку 1939 германскае вярхоўнае камандаванне прадставіла Гітлеру план ваенных дзеянняў супраць Польшчы. 28 красавіка германскі ўрад заявіў, што ў сувязі з заключэннем польска-англійскага дагавора аб гарантыях, ён лічыць што дагавор аб ненападзе паміж Польшчай і Германіяй страціў сілу. У той жа час савецкая прапанова аб ваеннай дапамозе, зробленае 25 мая, была адкінутая Польшчай. Таксама былі сарваныя і трохбаковыя (англа-франка-савецкія) перамовы ў Маскве. Наўзамен гэтага паміж СССР і Германіяй 23 жніўня быў падпісаны Дагавор аб ненападзе, у сакрэтным пратаколе да якога абодва бакі размежавалі сферы сваіх інтарэсаў у Польшчы па лініі рэк Нараў, Вісла і Сан.
На VI пленуме ЦК ПОРП (верасень-кастрычнік 1980) Першым сакратаром ЦК быў абраны Ст. Каня, які падтрымаў курс на грамадскую згоду. У той жа час адбылося і арганізацыйнае афармленне апазіцыі: у верасні быў афіцыйна зарэгістраваны незалежны самакіраваны прафсаюз «Салідарнасць» на чале з [[Л. Валенса]]й. Колькасць прафсаюза імкліва расла, у яго ўступалі і члены ПОРП. Паступова прафсаюз ператвараўся ў масавую палітычную арганізацыю.
 
У лютым 1981 главой урада стаў генерал [[В. Ярузельскі]]. Для ўрэгулявання ўзаемаадносін з «Салідарнасцю» быў створаны адмысловы камітэт на чале з М. Ракаўскім. Аднак кіраўніцтва прафсаюза захавала курс на канфрантацыю з урадам. Каб вырваць ува ўрада як мага больш саступак, яно шляхам страйкаў імкнулася справацыраваць дэстабілізацыю грамадства. Страйкі дапаўняліся «галоднымі маршамі» і студэнцкімі хваляваннямі. I з'езд «Салідарнасці», які праходзіў у верасні 1981 абвясціў неабходнасць пераходу да «самакіраванай дэмакратычнай Польшчы». Вынікі з'езду і бесперапынныя страйкі ў краіне выклікалі сур'ёзную трывогу ў шэрагах ПОРП. Кастрычніцкі 1981 пленум ЦК заклікаў камуністаў пакінуць шэрагі «Салідарнасці» і абраў Першым сакратаром В. Ярузельскага, які захаваў за сабою пасты прэм'ер-міністра і міністра нацыянальнай абароны. 31 кастрычніка Сейм ПНР асудзіў радыкальныя дзеянні "Салідарнасці", а ў ноч з 12 на 13 снежня на ўсёй тэрыторыі Польшчы было ўведзена ваеннае становішча, якое дзейнічала да ліпеня 1983. Уся паўната ўлады перайшла да Ваеннай рады нацыянальнага выратавання пад старшынствам Ярузельскага. Радыкальныя лідары «Салідарнасці» былі інтэрнаваныя.
 
Напярэдадні адмены ваеннага становішча былі ўнесеныя істотныя змены ў Канстытуцыю ПНР. Патрыятычны рух нацыянальнага адраджэння, узніклы ў 1982 з мэтай пошуку шляхоў выхаду з крызісу, атрымаў канстытуцыйнае афармленне ў якасці платформы для супрацоўніцтва палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў. Падкрэслівалася роля аднаасобных сялянскіх гаспадарак у эканамічнай структуры краіны.
 
{{Link GA|zh}}
 
[[an:Historia de Polonia]]
[[ar:تاريخ بولندا]]
166 273

праўкі