Ганс Сакс: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Ганс Сакс''' (таксама '''Ганс Закс''') (ням.: Hans Sachs; [[5 лістапада]] [[1494]], [[Нюрнберг]] - [[19 студзеня]] [[1576]], Нюрнберг) - галоўны [[паэт]] нямецкага [[Рэнесанс|Адраджэння]], майстарзінгер і [[драматург]].
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў 1494 годзе ў сям'і краўца. Наведваў лацінскую школу, затым у 1509-1511 гадах вучыўся шавецкай справе, затым пяць гадоў быў вандроўным чаляднікам. У гэты час ён апынуўся ў [[Інсбрук]]у пры двары імператара [[Максіміліян I Габсбург|Максіміліяна I]], верагодна, менавіта там вырашыў вывучыць мастацтва майстарзанга. Пачаў навучанне ў [[Мюнхен]]е ў Леанарда Ноненбека, а з [[1520]] пасяліўся ў Нюрнбергу, дзе стаў майстрам шавецкай справы і адначасова актыўным удзельнікам і адзін час старшынёй таварыства майстарзінгераў. У [[1519]] годзе ажаніўся на 17-гадовай Кунігундзе Кройцэр, якая памерла ў [[1560]] годзе. У [[1561]] годзе ўзяў шлюб другі раз, на маладой ўдаве Барбары Харшэр. Ад першага шлюбу меў 7 дзяцей, ні адзін з якіх яго не перажыў. З самага пачатку падтрымаў [[Рэфармацыя|Рэфармацыю]] ў варыянце [[Марцін Лютэр|Марціна Лютэра]]. Першапачаткова атрымаў вядомасць як паэт менавіта вершамі, якія тлумачылі ідэі рэфармацыі. Напісаў больш за 6000 вершаў і стаў адным з самых вядомых паэтаў XVI стагоддзя.
 
== Літаратура ==
* {{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2002|том=14|старонак=512|isbn=985-11-0238-5 (Т. 14)|тыраж=10 000}}
 
{{DEFAULTSORT:Сакс}}