Лаўрэнцій Кентэрберыйскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Лаўрэнцій Кентэрберыйскі''' (анг. Laurence of Canterbury, VI стагоддзе - 2 лютага 619, Кентэрберы)...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Лаўрэнцій Кентэрберыйскі''' (анг. Laurence of Canterbury, VI стагоддзе - [[2 лютага]] [[619]], [[Кентэрберы]]) — другі арцыбіскуп Кентэрберыйскі з [[604]] па [[619]] год. Быў удзельнікам «Грыгарыянскай місіі» [[595]] года, арганізаванай [[Рыгор I, Папа Рымскі|папам Рыгорам I]] з мэтай звароту англасаксаў паўднёвай Брытаніі ў [[хрысціянства]].
 
У сан арцыбіскупа Лаўрэнцій быў пасвечаны сваім папярэднікам, [[Аўгусцін Кентэрберыйскі|Аўгусцінам Кентэрберыйскім]], з мэтай забяспечыць спарадкаваную перадачу паўнамоцтваў арцыбіскупа. Падчас свайго кіравання Лаўрэнцій беспаспяхова спрабуе згладзіць рознагалоссі паміж брытанскай і рымскай каталіцкай царквой. Акрамя таго, пасля смерці караля Этэльберта I у [[616]] годзе, яго спадчыннік пакінуў царкву і распаўсюджванне хрысціянства сярод англасаксаў фактычна спынілася. Лаўрэнцій памёр 2 лютага 619 года і пасля смерці быў кананізаваны.