Уладзімір Мікалаевіч Дабравольскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сям'і чыноўніка-двараніна. У 1868—1876 гг. вучыўся ў Смаленскай гімназіі, у 1880 г. скончыў гісторыка-філалагічны факультэт [[Маскоўскі універсітэт|Маскоўскага універсітэта]]. Працаваў выкладчыкам Смаленскай жаночай гімназіі, а з 1883 г. перабраўся ў свой маёнтак, збіраў этнаграфічны, фальклорны і лінгвістычны матэрыял. З 1902 г. працаваў інспектарам народных вучылішчаў у Разанскай губерні, а ў 1906—1917 гг. — у [[Ельнінскі павет|Ельнінскім павеце]] Смаленскай губерні. З 1918 г. выкладаў на чырвонаармейскіх курсах у [[Смаленск]]у, у [[Беларускі народны універсітэт|Беларускім народным універсітэце]] ў [[Горад Масква|Маскве]], у [[Віцебск]]ім інстытуце народнай адукацыі і Смаленскім аддзяленні Маскоўскага археалагічнага інстытута. Падтрымліваў сувязь з [[Аляксей Аляксандравіч Шахматаў|А. А. Шахматавым]], [[Яўхім Фёдаравіч Карскі|Я.  Ф.  Карскім]], У.  І.  Ламанскім, І.  В.  Ягічам. Трагічна загінуў на Смаленшчыне.
 
Краязнаўчай работай зацікавіўся яшчэ студэнтам, слухаючы лекцыі [[Фёдар Іванавіч Буслаеў|Ф. І. Буслаева]], Ф.  Я.  Корша, [[Усевалад Фёдаравіч Мілер|У.  Ф.  Мілера]]. Выдаў «Смаленскі этнаграфічны зборнік» (т. 1-4, 1891—1903), напісаў шмат артыкулаў мовазнаўчага характару (пра гукаперайманні, народныя прозвішчы, пра тайныя мовы краўцоў, канавалаў, мяшчан). Яго самая каштоўная праца ў галіне мовазнаўства — «Смаленскі абласны слоўнік» (1914), у якім распрацавана {{nobr|16 560}} артыкулаў з [[дыялект]]нымі словамі руска-беларускага пагранічча. Праца складалася на падставе матэрыялаў для «Смаленскага этнаграфічнага зборніка», таму ілюстрацыямі ў ёй служаць і ўрыўкі з апісанняў [[абрад]]аў, звычаяў, побыту.
 
== Літаратура ==
* ''Гуліцкі М. Ф.'' Дабравольскі Уладзімір Мікалаевіч // Беларуская мова. Энцыклапедыя.  — Мн., 1994.  — С. 172—173;
* ''Дмитриев В. В.'' В. Н. Добровольский (краткий биографический очерк).  — Смоленск, 1930.  — С. 3—16.{{ref-ru}}
* {{кніга|загаловак=Беларусь: Энцыклапедычны даведнік|адказны=Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1995|старонкі=|старонак=800|isbn =985-11-0026-9|тыраж=5000}}
 
Радок 19:
[[Катэгорыя:Постаці беларускай этнаграфіі]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускага мовазнаўства]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускага краязнаўства]]