Уладзімір Аляксеевіч Арлоў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Адкат версіі 1030627 аўтарства Billinghurst (размова)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Уладзімір Аляксеевіч АРЛОЎ''' (нар. {{ДН|25|8|1953}}, [[Полацк]]) — беларускі пісьменнік.
 
== Біяграфія ==
Скончыў гістарычны факультэт [[БДУ]] (1975). Працаваў настаўнікам гісторыі ў [[Наваполацк]]у (1975—1976), карэспандэнтам, загадчыкам аддзелам, намеснікам рэдактара гарадской газеты «Хімік» (Наваполацк, 1976—1988), рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1988—1997). Віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЕН-цэнтра, член рады Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1986), член рэдкалегій часопісаў «Спадчына», «Калосьсе», «Крыніца». Жыве ў [[Мінск]]у. З 1988 сябра [[БНФ]], у 1989 выйшаў з [[КПСС]]. З 1992 двойчы абіраўся ў Сойм БНФ. Цяпер беспартыйны. Грэка-каталік. Жанаты, двое сыноў — Раман (удзельнік гурта [[J:морс]]) і Багдан.
 
== Творчасць ==
Дэбютаваў вершамі ў студэнцкіх часопісах «Блакітны ліхтар» (Наваполацк, 1973), «Мілавіца» (Мінск, 1976). Вядомасць прынесла проза, творы гістарычнай тэматыкі. Аўтар 20 кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ, у т.л. «Добры дзень, мая Шыпшына» (Мн., 1986), «Дзень, калі ўпала страла» (Мн., 1988), «Асветніца з роду Усяслава» (Мн., 1989), «Ордэн Белай мышы», «Адкусі галаву вароне», «Пока не погасла свеча» (М., 1990), «Там, за дзвярыма» (вершы ў прозе: Мн., 1991), «Цалкам сакрэтна, альбо Адзін у трох іпастасях» (Мн., 1992), «Евфросиния Полоцкая» (Мн., 1992), «Рандэву на манеўрах» (Мн., 1992), «Міласць князя Гераніма» (аповесці, апавяданні: Мн., 1993), «Таямніцы полацкай гісторыі» (Мн., 1994), «Пяць мужчын у леснічоўцы» (Мн., 1994), «Фауна сноў» (вершы: Мн., 1995), «Божая кароўка з Пятай авеню» (Мн., 1998), «Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны» (Мн., 1998), «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі». (Вільнюс, 1999; у сааўтарстве з [[Г. Сагановіч]]ам), «Requiem dla piły motorowej» (''Рэквіем для бензапілы''; Беласток, 2000), «Адкуль наш род» (Мн., 1996; Вільнюс, 2000), «Сны імператара» (апавяданні, аповесці, эсэ: Мн., 2001), «Краіна Беларусь» (Славакія: Neografia, 2003; у сааўтарстве з [[З. Герасімовіч]]ам) і інш. Творы У. Арлова перакладаліся на 25 моў, у т.л. нямецкую, англійскую, польскую, чэшскую, французскую, эстонскую, літоўскую, славацкую, грузінскую і інш.
 
Аўтар сцэнарыяў навукова-дакументальных фільмаў «Ефрасіння Полацкая», «Полацкія лабірынты», «Сімяон Полацкі» і інш.
 
== Узнагароды ==
Узнагароджаны [[медаль Францыска Скарыны|медалём Францыска Скарыны]] «''за ўклад у распрацоўку тэмы гістарычнага мінулага Беларусі ў літаратуры''» (1991). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Бeларусі (1986), выдавецкай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча (1993), літаратурнай прэміі імя Ф. Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра (1996).
 
== Літаратура ==