Дзмітрый Іванавіч Даўгяла: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Новая старонка: {{вызнч|1=Дзмітрый Іванавіч}} {{вызн|1=Даўгяла}} (20 кастрычніка (1 лістапада) 1868, [[Вёска Каз...
(Няма розніцы)

Версія ад 11:09, 14 студзеня 2008

Шаблон:Вызнч Шаблон:Вызн (20 кастрычніка (1 лістапада) 1868, в. Казьяны Гарадоцкага пав. Віцебскай губ. (цяпер Шумілінскі раён Віцебскай вобласці) — 1942 ?, Казахстан; Крыптанімы: Д.Д., Дм.Д.), беларускі гісторык, класік беларускай археаграфіі.

Скончыў Віцебскую семінарыю і Пецярбургскую духоўную акадэмію (1894). Выкладаў у Віцебску ў семінарыі і мужчынскай гімназіі. З 1897 архіварыус Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных актаў. У 1903 пераехаў у Вільню, дзе працаваў у аб'яднаным Архіве старажытных актаў, выкладаў у навучальных установах. У 1906 рэдагаваў газэту "Белая Русь". У 1906-1915 член Віленскай археаграфічнай камісіі, з 1913 яе старшыня. Рэдактар "Записок Северо-Западного отдела Русского географического общества" (1910-1914), апублікаваў у іх шэраг прац па гісторыі Беларусі. Пасля эвакуацыі з Вільні ў 1915 - у Магілёўскім архіве. Удзельнічаў ва Усебеларускім кангрэсе 1917. З 1921 загадчык Магілёўскага губернскага архіва. З 1925 супрацоўнік Інбелкульта, дацэнт БДУ, з 1929 дырэктар бібліятэкі БелАН, у 1937 навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі БелАН. Найбольшую вядомасць Даўгяле прынесла яго археаграфічная праца - падрыхтоўка і выданне зборнікаў дакументаў: "Историко-юридические материалы..." (т. 27-32, Віцебск, 1899-1906), "Акты, издаваемые Виленской комиссией..." (т. 32-37, Вільня, 1907-1912), "Беларускі архіў" (т. 1-3, Мн., 1927-1930), "Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі ў часы распаду феадалізму" (т. 1-2, Мн., 1934-1935), "Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах" (т. 1, Мн., 1936). Арыштаваны 10 снежня 1937; пастановай пазасудовых органаў ад 11 верасня 1939 высланы ў Казахстан на 5 гадоў. Памёр у ссылцы. Рэабілітаваны 9 чэрвеня 1964.

Творы

  • Радошковичи, заштатный город Виленской губернии. Вильна, 1907;
  • З гісторыі беларускага пісьменства XVII ст. Мн., 1927;
  • Літоўская Мэтрыка і яе каштоўнасьць для вывучэньня мінуўшчыны Беларусі. Рыга, 1933.

Літаратура

  • Улащик. Очерки;
  • ЭГБ, т. 3;
  • Возвращенные имена.

Крыніцы

  • [0 1] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.