Розніца паміж версіямі "Баляслаў Паўлавіч Аскерка"

няма тлумачэння праўкі
Нарадзіўся ў сям'і Ігната-Паўла Леапольдавіча Аскеркі (1777—каля 1815) і Францішкі Янаўны [[Яленскія|Яленскай]] у родавым маёнтку Вадовічы Рэчыцкага павету Мінскай губерні. Яго бацька быў значным землеўласнікам і валодаў спадчыннымі родавымі маёнткамі Малыя Вадовічы і Вялікія Вадовічы ў Рэчыцкім павеце (каля мяжы з Мазырскім паветам), дзе ў [[1814]] налічвалася 652 [[Рэвізская душа|рэвізскія душы]]. Маючы такія зямельныя валоданні, шырокія сваяцкія сувязі сярод самых заможных і ўплывовых сямей Рэчыцкага павета, персанальны аўтарытэт сярод мясцовых дваран, Ігнат-Павел Аскерка выбіраўся павятовымі дваранамі на пасады старшыні Рэчыцкага земскага суда, засядацеля ІІ-га дэпартамента [[Галоўны суд Мінскай губерні|Галоўнага суда Мінскай губерні]] (упам.1801), мазырскага гродскага суддзі (1802—1803), а перад смерцю яшчэ і паслужыў па выбару дваран [[Рэчыція павятовыя маршалкі|рэчыцкім павятовым маршалкам]] (1814—1815). Маці, Францішка Янаўна Яленская, была дачкой Яна Рафалавіча-Юзафавіча Яленскага (каля 1740–1810), мазырскага старосты (1786—1795) і [[Мазырскія павятовыя маршалкі|мазырскага павятовага маршалка]] (1795—1802).
 
Быў студэнтам універсітэта ў Дэрпце (Этляндская губерня), дзе ў 1836 стаў членам таемнага таварыства Карла Гільдэбрандта, за што, у выніку выкрыцця ўладамі арганізацыі, быў зняволены царскімі ўладамі. Пазней жыў у маёнтку [[Ячонка]] Мінскага павету. Валодаў па спадчыне маёнткам Вадовічы ў Рэчыцкім павеце, дзе ў 1850 налічвалася 542 [[Рэвізская душа|рэвізскія душы]].
 
У 1862 быў выбраны ў Мінску на дваранскіх выбарах на пасаду [[Мазырскія павятовыя маршалкі|мазырскага павятовага маршалка]] (1862–1863). Напярэдадні [[Паўстанне, 1863-1864|паўстання 1863—1864 гадоў]] далучыўся да групоўкі «белых», быў прызначаны паўстанчым начальнікам Мінскага павета. Пасля арышту царскімі ўладамі, знаходзіўся ў Мінску ў гарадской турме ([[Пішчалаўскі замак|«Пішчалаўскім замку»]]), за ўдзел у [[Паўстанне, 1863-1864|паўстанні 1863—1864 гадоў]] быў асуджаны на катаргу і 30 жніўня 1865 высланы з вязніцы ў Мінску ў Іркуцкую губерню.