Розніца паміж версіямі "Баляслаў Паўлавіч Аскерка"

няма тлумачэння праўкі
(tagged isolated of cluster сірата0.)
Быў студэнтам універсітэта ў Дэрпце (Этляндская губерня), дзе ў 1836 стаў членам таемнага таварыства Карла Гільдэбрандта, за што, у выніку выкрыцця арганізацыі, быў зняволены царскімі ўладамі. Пазней жыў у маёнтку [[Ячонка]] Мінскага павету. Валодаў па спадчыне маёнткам Вадовічы ў Рэчыцкім павеце, дзе ў 1850 налічвалася 542 [[Рэвізская душа|рэвізскія душы]].
 
У 1862 быў выбраны ў Мінску на дваранскіх выбарах на пасаду [[Мазырскія павятовыя маршалкі|мазырскага павятовага маршалка]] (1862–1863). Напярэдадні [[Паўстанне, 1863-1864|паўстання 1863—1864 гадоў]] далучыўся да групоўкі «белых», быў прызначаны паўстанчымпаўстанцкім начальнікам Мінскага павета. Пасля арышту царскімі ўладамі, знаходзіўся ў Мінску ў гарадской турме ([[Пішчалаўскі замак|«Пішчалаўскім замку»]]), за ўдзел у [[Паўстанне, 1863-1864|паўстанні 1863—1864 гадоў]] быў асуджаны на катаргу і 30 жніўня 1865 высланы з вязніцы ў Мінску ў Іркуцкую губерню.
 
Паводле даравальнага царскага маніфесту ў 1875 вярнуўся на радзіму з Іркуцкай губерні. З [[1875]] жыў і памёр у [[Варшава|Варшаве]]. Пахаваны ў Варшаве на Павазкоўскіх могілках.