Сусветная выстаўка (1893): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '[[Выява:Viking, replica of the Gokstad Viking ship, at the Chicago World Fair 1893.jpg|thumb|260px|Нарвежцы аспрэчылі першынство К...'
(Няма розніцы)

Версія ад 23:47, 7 чэрвеня 2012

Сусветная выстаўка 1893 года, якая праходзіла ў Чыкага, стала адной з самых маштабных у гісторыі. Быўшы прысвечана 400-годдзю адкрыцця Амерыкі, яна была нарачона «Калумбаўскай» (англ. World's Columbian Exposition).

Нарвежцы аспрэчылі першынство Калумба ў адкрыцці Амерыкі, прыплыўшы у Чыкага на дакладнай копіі гокстадскага дракара.

У архітэктурным стаўленні гэта быў трыўмф прынцыпаў боз-ара ва ўжыванні да амерыканскага горадабудаўніцтва. Выставачны гарадок праектавалі вядучыя архітэктары таго часу — Дэніэл Хадсан і Фрэдэрык Олмстэд. Падрыхтоўка да выстаўкі праходзіла адначасова з аднаўленнем горада пасля вялікага пажара 1871 года.

На тэрыторыі ў 600 акраў былі прадстаўлены 200 збудаванняў, каналы і лагуны, людзі і культуры з усяго свету. За 6 месяцаў выстаўку наведалі 27 млн чалавек. Гэта была сур'ёзная заяўка Чыкага на званне лідара сярод гарадоў ЗША, а самой Амерыкі — на сусветнае лідарства.

Шаблон:Link FA