Розніца паміж версіямі "Паводка ў краінах Паўночнага мора (2007)"

др
вікіфікацыя
(tagged isolated of cluster сірата0.)
др (вікіфікацыя)
'''Паводка ў краінах Паўночнага мора ў 2007 годзе''' — выкліканы штормам высокі [[прыліў]], які адбыўся на берагах [[Паўночнае мора|Паўночнага мора]] ў ноч з 8 на 9 лістапада 2007 года. Пацярпелыя краіны: [[Нідэрланды]], [[Вялікабрытанія]], [[Германія]], [[Данія]], [[Нарвегія]] і [[Бельгія]].
 
Чакалася, што ўзровень вады паднімецца вышэй 3 м над сярэднімі значэннямі. Паводка і хвалі па здагадках павінны былі парушыць ахоўныя канструкцыі і затапіць у прыватнасці берагі [[Графства Норфалк|Норфалка]]а і [[Кент]]а. Аднак рэальныя паказчыкі высокай вады былі на 20 см ніжэй прагназуемых, што дазволіла пазбегнуць моцнай шкоды.<ref>{{cite news | title = North Sea flood tide fears recede | publisher = BBC News | url = http://news.bbc.co.uk/1/hi/world/europe/7086175.stm | accessdate = 2009-01-19}}</ref>
 
Папярэджанне пра паводку было абвешчана на ўсходнім беразе Вялікабрытаніі і на ўсім галандскім узбярэжжы. Ахоўны бар'ер [[Масланткерынг]] у [[Порт Ратэрдама|порце Ратэрдама]] быў зачынены па «баявой» трывозе ўпершыню з яго стварэння ў 1997 годзе<ref>{{cite news | title = Threat of English coastal flooding eases | publisher = RTÉ News | url = http://www.rte.ie/news/2007/1109/weather.html | accessdate = 2009-01-19}}</ref>. Данія і Германія абвясцілі пра моцныя штармы з парывамі ветра да 125 км/г, а ў Шатландыі на [[Аркнейскія астравы|Аркнейскіх]] і [[Шэтландскія астравы|Шэтландскіх астравах]] сіла ветра чакалася да 145 км/г. [[Нафтавыя платформы]] на нарвежскім шэльфе былі зачынены на час шторму.
 
== Гл. таксама ==
* [[Паводка ў Вялікабрытаніі 2007]]
 
{{зноскі}}