Новая Зеландыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат змяніў: ilo:Baro a Selanda
Радок 69:
== Гісторыя ==
{{main|Гісторыя Новай Зеландыі}}
Паводле палінезійскіх легенд, Новая Зеландыя заселена ў X — XIV стст. выхадцамі з астравоў Таварыства. Напярэдадні з’яўлення еўрапейцаў карэнныя жыхары Новай Зеландыі — [[маары]] падзялляліся на дзесяткі плямён, якія не мелі ўласных дзяржаўных утварэнняў. Адкрыта галандскім мараплаўцам [[А.Я.Тасманам]] у [[1642]] г., названа ў гонар адной з галандскіх правінцый. У [[1769]] — [[1770]] гг. даследавана англійскім капітанам [[Дж.Кукам]]. У пачатку XIX ст. ў Новай Зеландыі з’явіліся еўрапейскія місіянеры, утвораны першыя еўрапейскія місіянеры, утвораны першыя еўрапейскія пасяленні. [[6 лютага]] [[1840]] г. прадстаўнікі брытанскага ўрада прымусілі правадыроў маары падпісаць дагавор, паводле якога над Новай Зеландыяй прызнаваўся брытанскі пратэктарат, з [[1841]] г. — брытанская калонія, месца масавай іміграцыі з [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]]. Захоп зямель маары прывёў да англа-маарыйскіх войнаў [[1843]] — [[1871]] гг. Да канца XIX ст. карэннае насельніцтва складала менш за 10% жыхароў краіны. У [[1893]] г. уведзена ўсеагульнае выбарчае права. З [[1907]] г. Новая Зеландыя атрымала статус дамініёна — самакіравальнай краіны ў складзе Брытанскай імперыі. У [[Першая сусветная вайна|1-ю сусветную вайну]] больш за 100 тыс. новазеландцаў ваявалі ў Еўропе ў складзе брытанскіх войск.
 
Паводле [[Вестмінстэрскі статут 1926|Вестмінстэрскага статута 1926]] г. Новая Зеландыя атрымала з [[1931]] г. поўную самастойнасць ва ўнутраных і знешніх справах. У [[Другая сусветная вайна|2-ю сусветную вайну]] новазеландскія войскі ўдзельнічалі ў ваенных дзеяннях у Еўропе і на Ціхім акіяне. У [[1951]] г. Новая Зеландыя далучылася да саюза [[АНЗЮС]] ([[Аўстралія]], [[Новая Зеландыя]], [[ЗША]]), у [[1954]] г. — [[СЕАТО]]. Удзельнічала ў в’етнамскай вайне [[1964]] — [[1973]] гг. на баку [[ЗША]]. У палітычным жыцці Новай Зеландыі з 1930-х гг. сапернічаюць [[Лейбарысцкая партыя (Новая Зеландыя)|Лейбарысцкая]] і [[Нацыянальная партыя (Новая Зеландыя)|Нацыянальная]] партыі. У 1980-я г. ўрад лейбарыстаў на чале з [[Д.Лонгі]] змагаўся за стварэнне бяз’ядзерная зона ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна. На [[Парламенцкія выбары ў Новай Зеландыі|парламенцкіх выбарах 1993]] г. перамагла [[Нацыянальная партыя (Новая Зеландыя)|Нацыянальная партыя]], урад якой (з [[1997]] г. на чале з [[Дж.Шынлі]]) пачаў рэформу для паскарэння эканамічнага развіцця краіны.