Ісідар Айзек Рабі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up using AWB (7893)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Ісідар Айзек Рабі''' (анг. Isidor Isaac Rabi; [[29 ліпеня]] [[1898]], Рыманаў, [[Аўстра-Венгрыя]] — [[11 студзеня]] [[1988]], [[Нью-Ёрк]], [[ЗША]]) — амерыканскі [[фізік]].
 
Рабі нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і ў горадзе Рыманаў, тады ў Аўстра-Венгерскай імперыі, а цяпер знаходзіцца ў Польшчы (Падкарпацкае ваяводства). Праз год пасля нараджэння, бацькі Рабі эмігравалі ў ЗША. Скончыў Корнелскі[[Карнельскі ўніверсітэт]] (1919). 3 1929 у Калумбійскім універсітэце (з 1937 прафесар, з 1967 ганаровы прафесар). У 1940—45 намеснік дырэктара радыяцыйнай лабараторыі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута.
 
Навуковыя працы па магнетызме, ядзернай фізіцы, спектраскапіі малекулярных пучкоў, квантавай механіцы. Адкрыў ядзерны магнітны рэзананс на ізаляваных атамах (1937). Распрацаваў рэзанансны метад вымярэння магнітных момантаў атамных ядраў (метад Рабі), радыёчастотны рэзанансны метад вымярэння дыпольных момантаў малекул (1949—53). Ажыццявіў прэцэзійныя вымярэнні магнітных момантаў пратона і дэйтрона, выявіў электрычны квадрупольны момант у дэйтрона (1939).