Сандомеж: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{НП
|статус=Горад
|беларуская назва=Сандамір
|арыгінальная назва=Sandomierz
|краіна=Польшча
|від рэгіёна=Ваяводства
|рэгіён=Свентакшыскае ваяводства
|рэгіён у табліцы=Свентакшыскае ваяводства
|від раёна=Павет
|раён=Сандамірскі павет
|раён у табліцы=Сандамірскі павет
|lat_dir=N
|lat_deg=50
|lat_min=41
|lon_dir=E
|lon_deg=21
|lon_min=45
|плошча=28,8
|насельніцтва=25 646
|год перапісу=2006
|шчыльнасць=890,4
|агламерацыя=
|від ідэнтыфікатара=Афіцыйны код TERYT
|лічбавы ідэнтыфікатар=3263409011
|аўтамабільны код=TSA
|тэлефонны код=15
|паштовы індэкс=27-600
|вышыня цэнтра НП=каля 200
|герб=POL Sandomierz COA.svg
|сцяг=Sandomierz flaga.svg
|карта=POL Sandomierz map.svg
|від главы=Прэзідэнт
|глава=Ежы Бароўскі
|адрас=pl. Poniatowskiego 3
|сайт=http://www.sandomierz.pl
|катэгорыя ў Commons = Sandomierz
}}
'''Сандамір''', таксама '''Сандомеж''' (польск. Sandomierz) — горад у [[Польшча|Польшчы]], уваходзіць у [[Свентакшыскае ваяводства]], Сандамірскі павет. Мае статус гарадской гміны. Насельніцтва 25646 чалавек (на 2006 год). Размешчаны на абедзвюх берагах [[рака Вісла|ракі Віслы]], крыху вышэй па цячэнні ад месца ўпадзення ў яе ракі Сан, у 180 км на паўднёвы ўсход ад [[Варшава|Варшавы]]. Займае плошчу 28,8 км ². Сандамір з'яўляецца цэнтрам рымска-каталіцкай епархіі. Сандамір - адзін з найстарэйшых і найбольш значных у гістарычным плане гарадоў Польшчы. Застаючыся ў баку ад індустрыялізацыі Новага часу, Сандамір захаваў дух маленькага старажытнага горада, напоўненага помнікамі даўніны.
 
== Гісторыя ==
Назва горада паходзіць ад [[старажытнапольская мова|старажытнапольскага]] ''Sędomir'', ад ''Sędzi-'' (от глагола ''sądzić'' — «судзіць») і ''mir'' («мір»).
 
Археалагічныя раскопкі сведчаць, што мясцовасць у раёне сучаснага Сандаміра была заселена ўжо ў часы [[неаліт]]у. Як лічыцца, горад існаваў з ранняга Сярэднявечча, выкарыстоўваючы перавагі выгоднага геаграфічнага становішча ля зліцця Сана і Віслы на скрыжаванні важных гандлёвых шляхоў. Першае згадванне горада адносіцца да пачатку XII стагоддзя, калі летапісец [[Гал Ананім]] апісваў яго як адзін з найважнейшых гарадоў Польшчы нароўні з [[Кракаў|Кракавам]] і [[Вроцлаў|Вроцлавам]]. У статуце (завяшчанні) [[Баляслаў III Крывавусты|Баляслава III Крывавустага]] Сандамір фігураваў як сталіца аднаго з адпісаных сынам княстваў, на якія ён падзяліў Польшчу.
 
На працягу XIII стагоддзя гораду быў нанесена сур'ёзная шкода падчас татарскіх набегаў (1241, 1259 і 1287 гады), драўляныя пабудовы горада былі цалкам знішчаны. У 1260 у Сандаміры татарамі разам з 48 таварышамі быў закатаваны [[Садок Блажэнны]]<ref>{{cite web| author=| datepublished=| url=http://www.sistersofmary.org/index.php?option=com_content&view=article&id=105&Itemid=76| title=Featured Dominican Saints| publisher=// sistersofmary.org| accessdate=2012-3-30|archiveurl=http://www.webcitation.org/68ArWoYQU|archivedate=2012-06-04}}</ref>. У 1286 годзе Сандамір стараннямі [[Лешэк Чорны|Лешэка Чорнага]], які пасля стаў князем Сандамірскім, атрымаў [[Магдэбургскае права]].
 
Пасля ўз'яднання польскіх земляў у XIV стагоддзі ранейшае княства стала называцца Сандамірскім ваяводствам, аб'яднаўшы шырокія землі паўднёва-усходняй Польшчы. У той час Сандамір, які налічваў каля 3 тыс. жыхароў, быў адным з найбольш буйных гарадоў краіны. У сярэдзіне XIV стагоддзя Сандамір быў спалены літоўцамі, пасля чаго быў перабудаваны ў гады кіравання караля [[Казімір III|Казіміра III]]. Сённяшняя планіроўка горада засталася практычна нязменнай з таго часу.
 
Трыста гадоў, якія рушылі ўслед, да сярэдзіны XVII стагоддзя, сталі для Сандаміра перыядам росквіту: менавіта тады былі выбудаваны найбольш характэрныя гістарычныя пабудовы. Спакойныя часы скончыліся калі ў 1655 годзе горад быў захоплены шведамі («[[шведскі патоп]]»), якія падарвалі замак і нанеслі істотныя страты іншым будынкам. У наступныя сто гадоў эканоміка [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітыя]] стагнавала, што не магло не адбіцца на развіцці горада. Вялікі пажар у 1757 годзе і [[Першы падзел Рэчы Паспалітай|першы падзел Польшчы]] ў 1772 годзе, у выніку якога Сандамір апынуўся на тэрыторыі [[Габсбургская манархія|Аўстрыі]], яшчэ больш зменшыла яго статус.
 
[[Выява:Jozef Szermentowski Widok Sandomierza od strony Wisly.jpg|thumb|left|220px|Сандамір у 1855 годзе]]
У 1809 горад пацярпеў падчас бітваў паміж войскамі Аўстрыі і [[Варшаўскае герцагства|Варшаўскага герцагства]] ў рамках [[Напалеонаўскія войны|Напалеонаўскіх войн]]. Пасля 1815 Сандамір, які налічваў тады 2640 жыхароў, у складзе [[Царства Польскае|Царствы Польскага]] ўвайшоў у склад [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]].
 
У чарговы раз горад падвергся разбурэнню падчас [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]], пасля заканчэння яе зноў увойдучы ў склад незалежнай Польшчы. У 1930-х горад увайшоў у праект развіцця Цэнтральнага індустрыяльнага рэгіёна краіны, дзякуючы чаму пачаў хутка расці. Меркавалася, што да 1940-х гадоў Сандамір ператворыцца ў сталіцу ваяводства з насельніцтвам у 120 тыс. чалавек.
 
[[Выява:Polska Sandomierz 017.jpg|thumb|Галоўная плошча Сандаміра]]
[[Выява:Sandomierz Katedra1.jpg|thumb|Кафедральны сабор]]
У верасні 1939 года горад, як і астатняя Польшча, быў [[Польская кампанія вермахта, 1939|акупаваны]] войскамі Вермахта. Яўрэйскае насельніцтва горада, якае налічвала каля 2500 чалавек, было знішчана, па большай частцы ў лагерах смерці [[Белжэц]] і [[Трэблінка]]. [[Сандамірскі плацдарм|Вызвалены]] ад нямецкіх захопнікаў горад быў савецкімі войскамі ў жніўні 1944 года.
 
== Эканоміка ==
Прыбыткі гарадскога бюджэту ў 2010 годзе склалі 187,66 млн злотых (у 2009 годзе — 69,13 млн), выдаткі — 174,26 млн злотых (78,24 млн), дэфіцыт бюджэту — 13,4 млн злотых (у 2009 годзе — 9,12 млн)<ref>{{cite web| author=| datepublished=| url=http://www.stat.gov.pl/bdl/app/strona.html?p_name=indeks| title=BDL :: Bank Danych Lokalnych| publisher=// stat.gov.pl| accessdate=2012-3-30|archiveurl=http://www.webcitation.org/68ArXIXr8|archivedate=2012-06-04}}</ref>.
 
Асноўныя прадпрыемствы горада — гуты кампаніі [[Pilkington]] па выпуску аўтамабільнага і флоат-шкла.
 
== Славутасці ==
* [[Касцёл Святога Якава, Сандамір|Царква святога Якава]]
* [[Яр святой Ядзвігі]]
* [[Царква Абароты апостала Паўла, Сандамір|Царква Абароты апостала Паўла]]
 
У Сандаміры бярэ пачатак [[Малапольскі шлях Святога Якава]].
 
== Літаратура ==
* {{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2002|том=14|старонак=512|isbn=985-11-0238-5 (Т. 14)|тыраж=10&nbsp;000}}
 
== Спасылкі ==
* {{Commonscat-inline|Sandomierz}}
* [http://www.sandomierz.pl Афіцыйная старонка горада]
 
{{poland-geo-stub}}
{{Сандамірскі павет}}
 
[[Катэгорыя:Горад Сандамір| ]]
[[Катэгорыя:Гарады ПольшчыСвентакшыскага ваяводства]]
 
{{DEFAULTSORT:Сандамір}}
[[Катэгорыя:Гарады Польшчы]]
 
[[af:Sandomierz]]