IP: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат дадаў: ast:Internet Protocol
Paganetz (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
Internet Protocol або '''IP''' ({{lang-en|internet protocol}} — міжсеткавы пратакол) — маршрутызуемы сеткавы пратакол, пратакол сеткавага ўзроўню сямейства («Стэк») TCP/IP. Менавіта IP стаў тым пратаколам, які з'яднаў абасобленыя кампутарныя сеткі ў сусветную сетку [[Інтернэт]]. Неад'емный часткай пратаколу з'яўляецца ''адрасацыя'' сеткш (гл. [[IP-адрас]]).
 
Пратакол IP [http://w.ho.by/tmp/wiki/RFC791.htm RFC 791] выкарыстоўваецца для негарантаванай дастаўкі дадзеных, падзяляецца на так званыя пакеты ад аднаго вузла сеткі да іншага. Гэта азначае, што на ўзроўні гэтага пратаколу (трэці ўзровень сеткавай мадэлі OSI) не даецца гарантый надзейнай дастаўкі пакета да адрасата. У прыватнасці, пакеты могуць прыйсці не ў тым парадку, у якім былі адпраўленыя, прадублявацца (калі прыходзяць дзве копіі аднаго пакета; у рэальнасці гэта бывае вельмі рэдка), апынуцца пашкоджанымі (звычайна пашкоджаныя пакеты знішчаюцца) або не прыбыць зусім. Гарантыі беспамылковай дастаўкі пакетаў даюць пратаколы больш высокага (транспартнага ўзроўню) сеткавай мадэлі OSI — напрыклад, TCP — якія IP выкарыстоўваюць у якасці транспарту.