Акварэль: Розніца паміж версіямі

3 249 байтаў выдалена ,  9 гадоў таму
→‎Жывапіс у Беларусі: перанесла ў асобны артыкул
др (r2.7.3) (робат дадаў: stq:Aquarellmoaleräi)
(→‎Жывапіс у Беларусі: перанесла ў асобны артыкул)
'''Акварэль''' ({{lang-fr|Aquarelle}} — вадзяністая; {{lang-it|acquarello}}) — тэхніка жывапісу ў якой выкарыстоўваюца спецыяльныя [[акварэльныя фарбы]], якія пры распушчанні ў вадзе ствараюць празрыстую завісь тонкага пігменту і праз гэта дазвалююць стварыць эфект лёгкасці, празрыстасці і тонкасці колеравых пераходаў. Акварэль сумяшчае асаблівасці жывапісу (багацце тону, будова формы і прасторы колерам) і [[Графіка, мастацтва|графікі]] (актыўная роль [[папера|паперы]] ў будове выявы, адсутнасць спецыфічнай рэльефнасці мазка, характэрнага для жывапіснай паверхні).<ref>Популярная художественная энциклопедия. Т. 1. «Советская энциклопедия». — М. 1986. С. 21. — У асобных выпадках творы, якія створаныя ў тэхніцы акварэлі наогул адносяць да [[Графіка, мастацтва|графікі]] — не выпадкова ў прафесійным асяроддзі прынята гаварыць: «рысаваць акварэллю».</ref>
 
== У Беларусі ==
Ёсць меркаванне, што на тэрыторыі Беларусі акварэль выкарыстоўвалася з [[15 стагоддзе|15 ст.]] у [[мініяцюра]]х [[Радзівілаўскі летапіс|Радзівілаўскага летапісу]], у [[17 стагоддзе|17]]-[[18 стагоддзе|18 ст.]] — для расфарбоўкі гравюр (напр., ілюстрацыі да «Брашна духоўнага», [[1639]], Куцеінская друкарня). З 18 ст. набылі шырокую вядомасць акварэльныя выявы помнікаў беларускага дойлідства, выкананыя [[Францішак Смуглевіч|Ф. Смуглевічам]], {{нп3|Мікалай Аляксандравіч Львоў|М. Львовым|ru|Львов, Николай Александрович}}, М. Івановым. У 19 — пач. 20 ст. у тэхніцы акварэлі малявалі жанравыя сцэны і пейзажы [[Леў Абрамавіч Альпяровіч|Л. Альпяровіч]], [[Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч|С. Богуш-Сестранцэвіч]], [[Генрых Уладзіслававіч Вейсенгоф|Г. Вейсенгоф]], [[Ян Дамель|Я. Дамель]], [[Карусь Каганец|К. Кастравіцкі]] (Карусь Каганец), [[Міхаіл Кулеша|М. Кулеша]]<ref>[http://lida.in/article/read/mihail_kulesha_lidski_zamak.html Лідскі замак у мастацтве: Міхал Кулеша]</ref>, [[Напалеон Орда|Н. Орда]], [[Юзаф Пешка|Ю. Пешка]], [[Фердынанд Рушчыц|Ф. Рушчыц]]. У [[1920-я|1920]]-[[1930-я]] акварэль актыўна выкарыстоўвалі [[Аркадзь Антонавіч Астаповіч|А. Астаповіч]]. [[Валянцін Віктаравіч Волкаў|В. Волкаў]], [[Уладзімір Мікалаевіч Кудрэвіч|У. Кудрэвіч]], М. Лебедзева, Л. Леятман, М. Малевіч, [[Міхаіл Канстанцінавіч Сяўрук|М. Сяўрук]], [[Міхаіл Мацвеевіч Філіповіч|М. Філіповіч]] і інш. У гады Вялікай Айчыннай вайны сродкі акварэлі вельмі шырока выкарыстоўвалі мастакі, якія малявалі карыкатуры і плакаты. У 1950-1960-я значна пашырыліся выяўленчыя прыёмы, тэхніка акварэлі, а з гэтым уславіліся творы [[Віталь Канстанцінавіч Цвірка|В. Цвіркі]], [[Уладзімір Іванавіч Стэльмашонак|У. Стэльмашонка]], Л. Марчанкі, [[Аляксандра Ануфрыяўна Паслядовіч|А. Паслядовіч]], В. Паўлаўца, Т. Вашчанкі, [[Іван Міхайлавіч Пратасеня|I. Пратасені]] і іншых<ref>{{крыніцы/МКЭ-ГанцКМ|Акварэль}}</ref>.
 
{{зноскі}}