Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др вікіфікацыя
Радок 1:
'''Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя''' ''(БСДРП)'' - — арганізацыя бальшавіцкага кірунку, існавала з восені [[1917]] да красавіка [[1918]]  гг. Створана ў [[Петраград]]зе на аснове Нарвенскай арганізацыі [[Беларуская сацыялістычная грамада|Беларускай сацыялістычнай грамады]] (БСГ), налічвала каля 700 членаў — рабочых і маракоў [[Балтыйскі флот|Балтыйскага флоту]]. У выканаўчы камітэт уваходзілі [[Аляксандр Рыгоравіч Чарвякоў|А. Р.  Чарвякоў]], І. В.  Лагун, Ю. У.  Памецка, У. В.  Скарынка, А. Х.  Усціловіч (Усціновіч) і іншыя. Вяла палітычную і культурна-асветную работу сярод беларусаў у Петраградзе і яго ваколіцах. Члены БСДРП бралі ўдзел у [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкім узброенным паўстанні]], у рабоце [[Беларускае таварыства ў Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны|Беларускага таварыства ў Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны]]. У студзені [[1918]]  г. БСДРП удзельнічала ў стварэнні [[Беларускі нацыянальны камісарыят|Беларускага нацыянальнага камісарыята]] (Белнацкома), яго камісарам прызначаны [[Аляксандр Рыгоравіч Чарвякоў|А. Р.  Чарвякоў]]. У красавіку [[1918]]  г. на аснове БСДРП створана [[Беларуская секцыя РКП(б)]] пры Пецяргофскім райкоме РКП(б).
 
{{НК}}