Якапа Сансавіна: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
Нарадзіўся ў [[Фларэнцыя|Фларэнцыі]], пры нараджэнні Якапа Таці. У Фларэнцыі ў 1500 годзе паступіў у вучні да Андрэа Сансавіна, прозвішча якога ён пасля ўзяў. У 1510 суправаджаў настаўніка ў [[Рым]], дзе вывучаў антычную скульптуру.
 
Якапа быў наняты папам [[Юлій II|Юліем II]] для рэстаўрацыі пашкоджаных статуй, таксама ён стварыў бронзавую копію скульптурнай групы «Лаакаон і яго сыны». У 1511 годзе Сансавіна вярнуўся ў Фларэнцыю, дзе пачаў працу над мармуровай статуяй Якава Зевядзееў для сабора [[Санта-Марыя-дэль-Ф'ёрэ]]. У той жа перыяд ім была створана скульптура «Бахус і Пан» (Барджэла).
 
Вярнуўшыся ў Рым, Якапа працаваў для абшчыны фларэнційцаў над царквой Сан-Джавані-Дэі-Фіярэнціна, распачатай Антоніа да Сангала. Мармуровая скульптурная група «Мадонна з дзіцем», створаная Сансавіна, была ўсталяваная на захад ад храма Сант-Агасціна.