Розніца паміж версіямі "Кадышскі бой (1863)"

5 байтаў выдалена ,  8 гадоў таму
др
вікіфікацыя
(→‎Літаратура: + {{ізаляваны артыкул}})
др (вікіфікацыя)
'''Кадышскі бой 1863'''. Адбыўся [[21 мая|21]]  — [[22 мая|22 мая]] [[1863]]  г. у ходзе [[Паўстанне 1863 — 1864|паўстання 1863 — 1864 1863—1864 гг.]] паміж паўстанцкімі атрадамі [[Аўгустоўскі павет|Аўгустоўскага павета]] і ўрадавымі войскамі каля [[Вёска Кадыш|в. Кадыш]] (цяпер у [[Гродзенскі раён|Гродзенскім раёне]]). Напярэдадні бою атрад пад камандаваннем Ваўра знаходзіўся на паўднёвым беразе [[Аўгустоўскі канал|Аўгустоўскага канала]], атрады [[Бранта, 1863|Бранта]] і [[В.Гласкі, 1863|В.Гласкі]]  — уздоўж дарогі паміж [[Вёска Сапоцкін|Сапоцкінам]] і [[Вёска Кадыш|Кадышом]]. Урадавыя войскі 2 калонамі ў складзе 2 пяхотных рот і 1 кавалерыйскага ўзвожа рушылі на іх з поўначы праз [[Капчамесціс|в. Капцёва]] і [[Вейсеяй|Вейселі]] (цяпер у [[Літва|Літве]]) і [[20 мая]] выйшлі на левы бераг [[Рака Чорная Ганча|р. Чорная Ганча]] (левы прыток [[Нёман]]а) каля [[Вёска Кадыш|в. Кадыш]]. [[21 мая]], каб не дапусціць іх пераправы на правы бераг, атрады Бранта і Гласкі напалі на праціўніка. У ходзе бою паўстанцы панеслі страты каля 20 чал. забітымі і палоннымі і былі вымушаны адысці на Захад, у Аўгустоўскую пушчу. [[22 мая]] ім на дапамогу падаспеў значна большы атрад Ваўра, які пасля 18-кіламетровага маршу атакаваў царскія войскі і сарваў праследаванне атрадаў Бранта і Гласкі. Разбітыя карнікі адступілі назад у Кадыш, вечарам таго ж дня паўстанцкія атрады рушылі на захад у глыб Аўгустоўскай пушчы на [[Рака Марыха|р. Марыха]]. Сяляне навакольных вёсак [[Вёска Галавенчыцы|Галавенчыцы]], [[Вёска Гарачкі|Гарачкі]], [[Вёска Зацішша|Зацішша]] і інш. пахавалі загінуўшых паўстанцаў у брацкай магіле, якая знаходзіцца за 500  м. на паўночны захад ад Кадыша каля шашы Сапоцкін  — Капчамесціс. На магіле пастаўлены драўляны і металічны крыжы, чорна-шэрая гранітная пліта з надпісам на польскай мове «Воінам 1863 года. 1927 год».
 
== Літаратура ==
* Zielinski, S. Bitwy i potyczki 1863 — 18641863—1864.  — Rapperswil, 1913.  — S. 258 — 259258—259.
 
[[Катэгорыя:Паўстанне 1863-1864]]