Яўген Міхайлавіч Ладноў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+
дапаўненне
Радок 1:
'''Яўген Міхайлавіч Ладноў''' (? - — пасля [[1932]]), беларускi грамадска-палiтычны дзеяч.
 
Нарадзіўся ў Віцебскай губерні. У [[1905]] член ваеннай арганiзацыi [[эсэры|эсэраў]] у [[Горад Адэса|Адэсе]], удзельнiк [[Рэвалюцыя 1905—1907 у Расіі|рэвалюцыi 1905—1907]] у [[Расійская імперыя|Расii]]. У гады [[Першая сусветная вайна|першай сусветнай вайны]] на фронце. Удзельнiчаў у [[Дзяржаўная нарада, 1917|Дзяржаўнай нарадзе]] ў [[Масква|Маскве]], якая адбылася [[12 жніўня|12]]—[[15 жніўня]] [[1917]]. Прысутнiчаў на [[Першы Усебеларускі з'езд|Першым Усебеларускiм кангрэсе]], быў абраны ў склад яго выканкама. Пасля [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычнiцкай рэвалюцыi]] за антысавецкую дзейнасць звольнены з вайсковай службы. У [[1918]] ваенны мiнiстр ва ўрадзе [[БНР]], са снежня [[1919]] мiнiстр замежных спраў. У лютым 1919 прызначаны ўрадам БНР членам, пазней старшынёй беларускай дэлегацыi на [[Парыжская мірная канферэнцыя|Парыжскую мiрную канферэнцыю]].
 
У 1921 Я. Ладноў увайоў у склад [[Беларускі камітэт, Варшава|Беларускага камітэта ў Варшаве]] (віцэ-старшыня). Выкарыстаўшы ад'езд старшыні камітэта [[Л. Дубейкаўскі|Л. Дубейкаўскага]] на жыхарства ў [[Вільня|Вільню]] і палітычны разрыў апошняга з [[А. Луцкевіч]]ам, Я. Ладноў фактычна прысвоіў кіраўніцтва ў камітэце і пры падтрымцы часткі членаў разгарнуў дзейнасць арганізацыі ў паланафільным кірунку. Публічна выступаў "«за саюз усіх славян праз Варшаву, Прагу, Бялград і Сафію"». У 1923-24 Я. Ладноў склаў некалькі адозваў, у якіх абвінаваціў членаў [[Беларускі пасольскі клуб|Беларускага пасольскага клуба]] і большасць віленскіх беларускіх арганізацый у сувязях з сусветным масонствам і бальшавіцкай Масквой. [[10 мая]] [[1923]] [[Беларускае Прэс-бюро]] распаўсюдзiла iнфармацыю пра тое, што Ладноў з'яўляецца [[правакатар]]ам i рэкамендавала ўсiм беларускiм арганiзацыям i дзеячам "«пазбягаць блiзкага знаёмства з iм"».
 
Пазней жыў у [[Берлін]]е. Сабраў вялікую колькасць матэрыялаў аб масонстве, звязваў яго дзейнасць з сусветным сіянізмам. Частка матэрыялаў адлюстроўвала палітычную дзейнасць расійскага масонства ў перыяд Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый, грамадзянскай вайны і эміграцыі. У [[1932]] падрыхтаваў на імя прэзідэнта Германіі Гіндэнбурга шэраг дакументаў пра падрыўную дзейнасць масонскіх лож у Еўропе. Верагодна, частка сабраных матэрыялаў увайшла ў яго кнігу «Агнём і мячом, голадам і хваробамі» (Варшава, 1922). Некаторыя матэрыялы Я. Ладнова (дзённік, запісныя кніжкі, артыкулы, перапіска) захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Расійскай Федэрацыі.
 
== Спасылкі ==
 
* [http://adradjency.narod.ru/nashaniusky/ladnou.html ЛАДНОЎ Яўген Міхайлавіч]
 
{{DEFAULTSORT:Ладноў Яўген}}