Лесбіянства: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія, дапаўненне
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
'''Лесбіянства''', таксама '''Сапфізм''' — жаночая [[гомасексуальнасць]]. Гомасексуальных жанчын завуць лесбіянкамі.
 
Тэрмін паходзіць ад назвы грэчаскага вострава [[Лесбас]], дзе нарадзілася і жыла старажытнагрэчаская паэтэса [[Сапфо]], чые вершы пазней нярэдка ўспрымалі як апяванне аднаполага кахання паміж жанчынамі. Аднак некаторыя старажытныя крыніцы згадваюць і аб сувязях Сапфо з мужчынамі. Максім Тырскі пісаў, што ўзаемаадносіны паміж Сапфо і вучаніцамі яе школы былі платанічнымі. Існуюць звесткі аб лесбійскіх адносінах у старажытнай [[Спарта|Спарце]]. ПлютархПлутарх у апісанні Лакедэмоніі паведамляў, што «яны надаюць такое вялікае значэнне кахання, што дзяўчыны становяцца эратычнымі партнёрамі жанчын з высакародных сем'яў». У паэзіі і літаратуры старажытнага [[Кітай|Кітая]] таксама ёсць згадванні аб лесбійскіх узаемаадносінах жанчын, хоць у апісаннях адсутнічаюць падрабязнасці, якія сустракаюцца ў тэкстах аб мужчынскай гомасексуальнасці. На падставе даследавання эратычных паэм, якімі абменьваліся японскія жанчыны Перыяду Хэйан антраполаг Ліза Далбі ([[англійская мова|ангелангл]]. Liza Dalby) зрабіла выснову, што лесбійскія ўзаемаадносіны былі звычайныя і сацыяльна прымальныя ў гэтай культуры. Існуюць літаратурныя крыніцы, якія згадваюць аб секуальных узаемаадносінах паміж адаліскамі гарэмаў, хоць часам за гэта належыла пакаранне.
 
Тэрмін «лесбіянка» гэтак жа неадназначны, як і сам тэрмін «гомасексуальнасць»: у адным кантэксце ён можа пазначаць жанчыну з гомасексуальнай арыентацыяй, у іншым кантэксце — жанчыну з гомасексуальнай ідэнтычнасцю, а ў трэцім — жанчыну, якая практыкуе выключна гомасексуальныя паводзіны.