Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. Г. Чарнышэўскага: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 2:
 
== Гісторыя ўніверсітэта ==
Законапраект аб адкрыцці універсітэта ў Саратаве быў зацверджаны [[Мікалай II, імператар расійскі|Мікалаем II]] 10 чэрвеня 1909 г.. Гэтая падзея зрабілася магчымай дзякуючы настойлівасці саратаўскай грамадскасці, адміністрацыі і прэм'ер-міністра [[Пётр Аркадзевіч Сталыпін|П. А. Сталыпіна]]. Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт быў адкрыты 6 снежня 1909 як Імператарскі Мікалаеўскі ўніверсітэт. Галоўны архітэктар-будаўнік навучальных карпусоў універсітэта - К. Л. Мюфкэ. У кастрычніку 1923 універсітэт быў перайменаваны ў Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Н. Г. Чарнышэўскага.
 
Першы рэктар універсітэта - Васіль Іванавіч Разумоўскі - урач, навуковец і грамадскі дзеяч. Ва універсітэце працаваў вядомы рускі ўрач і мемуарыст Пётр Галер. Першапачаткова ў склад універсітэта ўваходзіў толькі адзін медыцынскі факультэт. Пазней ў 1917 годзе адкрыліся фізіка-матэматычны, гісторыка-філалагічны і юрыдычны факультэты. З 1918 па 1921 год на агранамічным факультэе працаваў заснавальнік расійскай генетыкі [[Мікалай Іванавіч Вавілаў]]. У 1922 годзе агранамічны факультэт быў ператвораны ў самастойны Сельскагаспадарчы інстытут. У 1930 годзе медыцынскі факультэт быў ператвораны ў Медыцынскі інстытут. У 1931 годзе на базе факультэта савецкага будаўніцтва і права быў створаны Інстытут савецкага права, сёння з'яўляецца Саратаўскай Дзяржаўнай акадэміяй права. У гэтым жа годзе педагагічны факультэт стаў Педагагічным інстытутам.