Розніца паміж версіямі "Герб Новай Зеландыі"

няма тлумачэння праўкі
'''Герб Новай Зеландыі''' — афіцыйны симвал [[Новая Зеландыя|Новай Зеландыі]]. Першапачаткова герб падаў Кароль Георг V 26 жніўня 1911 г, а сучасную версію падала Каралева Елізавета II у 1956.
 
Да 1911 Новая Зеландыя выкарыстоўвала нацыянальны [[герб Вялікабрытаніі]]. Але ўжо ў 1907 годзе, калі Новая Зеландыя атрымала статус дамініёна, было вырашана распрацаваць новы герб. З гэтай мэтай быў праведзены конкурс. Уласны герб у краіны з'явіўся ў 1911 годзе; ў 1956 годзе ў яго былі ўнесены нязначныя змены.
 
Цэнтральны шчыт герба застаецца нязменным з 1911 года: у левым верхнім куце намаляваныя чатыры зоркі, якія сімвалізуюць [[сузор'е Паўднёвы Крыж]] (такія ж зоркі выкарыстоўваюцца ў нацыянальным сцягу, праўда, у іншай прапорцыі); у правым верхнім - залатое руно, якое сімвалізуе жывёлагадоўлю, у левым ніжнім - сноп пшаніцы, які сімвалізуе [[сельская гаспадарка|сельскую гаспадарку]]; ў правым ніжнім - два молаты, якія сімвалізуюць горную прамысловасць і індустрыю. Паміж бакавымі бакамі шчыта размешчана вертыкальная паласа, на якой намаляваны тры караблі, якія сімвалізуюць важнасць марскі гандлю для Новай Зеландыі і імігранцкае паходжанне новазеландцаў.
Ананімны ўдзельнік