Старакаталіцызм: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
RedBot (размовы | уклад)
др r2.7.2) (робат змяніў: nl:Oudkatholieke Kerk
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
'''Старакаталіцызм''', група нацыянальных [[Хрысціянская царква|цэркваў]], якія ўзніклі ў [[1870-я]] гады з прычыны непрымання часткай духавенства [[Рымска-каталіцкая царква|Рымска-каталіцкай царквы]] рашэнняў [[Першы Ватыканскі сабор|Першага Ватыканскага сабора]]: дагмату о бязгрэшнасці папы рымскага і дагмату о бязгрэшным зачацці [[Багародзіца|Найсвяцейшай Багародзіцы]]. Старакатолікі адпрэчваюць таксама [[філіокве]] — дагмат пра сыходжанне [[Святы Дух|Святога Духу]] не толькі ад [[Бог-Айцец|Бацькі]], але і ад [[Бог-Сын|Сына]]. Да старакатолікаў адносят таксама Галандскую Янсенітскую Царкву, якая ўзыходзіць да [[1704]] года, калі [[Нідэрланды|галандскі]] каталіцкі архіепіскап Пётр Код быў зрынуты з кафедры за [[янсенізм]], асуджаны раней як [[ерась]].
 
Тэрмін быў упершыню скарыстаны ў [[1853]] годзе ў дачыненні да прыхільнікаў кафедры [[Утрэхт]]скага архіепіскапа, які абіраўся без санкцыі папскага пасаду з [[1723]] года. [[24 верасня]] [[1889]] года была створана [[УтрэхтскаяУтрэхцкая ўніяунія]] шляхам падпісання Утрэхтскай канвенцыі епіскапамі Галандыі, [[Швейцарыя|Швейцарыі]] і [[Германія|Германіі]].
 
Старакаталіцызм не з'яўляецца адзінай дэнамінацыяй, а ўяўляе сабою шэраг Цэркваў, якія сваю [[Хрысціянская царква|эклезіяльнасць]] засноўваюць на прынцыпе апостальскага пераемства. Шэраг з іх аб'яднаны ва Утрэхтскую ўнію старакаталіцкіх Цэркваў. Старакатолікі Утрэхтскай уніі практыкуюць пасвячэнне жанчын у святы сан і блаславенне аднаполых шлюбаў.