Беларуская дзяржаўная філармонія: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Беларуская дзяржаўная філармонія, Установа «Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Ч...'
(Няма розніцы)

Версія ад 11:05, 13 чэрвеня 2012

Беларуская дзяржаўная філармонія, Установа «Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія» — філармонія ў горадзе Мінску.

Гісторыя

Афіцыйна адкрылася 25 красавіка 1937 г. у складзе сімфанічнага аркестра, аркестра беларускіх народных інструментаў, Беларускага ансамбля народнай песні і танца і Беларускай харавой капэлы.

Красавік 1963 года - адкрыццё канцэртнай залы (930 месцаў, раён плошчы Я. Коласа).

На працягу двух гадоў праводзіліся рамонтныя работы, была палепшана акустыка залы, падсвятленне. Колькасць месцаў у Вялікай зале было скарочана да 688 і адкрыта Малая зала ім. Р. Шырмы (200 месцаў).

26 студзеня 2005 - першы канцэрт у абноўленай зале.

Творчыя калектывы

  • Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь
  • Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь ім. І.Жыновіча
  • Заслужаны калектыў Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь імя. Г. Шырмы
  • Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь
  • Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь
  • Ансамбль салістаў «Класік-авангард»
  • Мінскі струнны квартэт
  • Ансамбль салістаў пад кіраваннем І.Іванова
  • Беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі «Свята»
  • Ансамбль «Камерата»
  • Фальклорная група "Купалінка"
  • Канцэртна-гастрольны аддзел
  • Філармонія для дзяцей і юнацтва
  • Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра «Зніч»