Наша Ніва (1906): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Тэматыка і змест: вікіфікацыя
Радок 25:
Важнае месца на яе старонках займалі праблемы вясковага самакіравання, нар. адукацыі, этычнай культуры, экалогіі [арт. Мацея Крапіўкі (Цёткі) «Як нам вучыцца», Гмырака «Жыла, жыве і будзе жыць!», «Мова ці гугарка», «Якой нам трэба школы?», «Аб вясковай інтэлігенцыі», «Земства і воласць» і інш.]. Шмат увагі аддавала папулярызацыі прыродазнаўчых, эканам., с.-г. і прававых ведаў. Друкавала практычныя рэкамендацыі па земляробстве, жывёлагадоўлі, агародніцтве, выхаванні дзяцей.
 
На старонках «Нашай нівы» ўпершыню апублікаваны многія творы Я. Купалы (паэмы «Курган», «Бандароўна», 170 вершаў і каля 30 артыкулаў), Я. Коласа (каля 125 вершаў, больш за 40 апавяданняў, нарысаў і артыкулаў, урыўкі з паэмы «[[Новая зямля, паэма|Новая зямля]]»), [[М. Багдановіч]]а, [[А. Пашкевіч (Цётка)|Цёткі]], [[А. Гарун]]а, вершы і артыкулы [[З. Бядуля|З. Бядулі]], [[М. Гарэцкі|М. Гарэцкага]], [[Ц. Гартны|Ц. Гартнага]], [[К. Каганец|К. Каганца]], [[У. Галубок|У. Галубка]], [[К. Буйло]], [[А. Гурло]], [[Я. Журба|Я. Журбы]], [[Г. Леўчык]]а, [[К. Лейка|К. Лейкі]], [[А. Паўловіч]]а, [[Ядвігін Ш.|Ядвігіна Ш.]], [[А. Петрашкевіч]]а, [[Ф. Чарнушэвіч]]а, [[Э. Будзька|Э. Будзькі]], [[Стары Улас|Старога Уласа]], Л. Лобіка, І. Піліпава і інш.
 
Дзякуючы «Нашай ніве» адбывалася станаўленне беларускай літаратурна-мастацкай крытыкі, публіцыстыкі, культуралогіі, фалькларыстыкі (артыкулы, нарысы, даследаванні Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, [[Л. Гмырак]]а, [[Альгерд Бульба|А. Бульбы]], [[М. Гарэцкі|М. Гарэцкага]], [[В. Ластоўскі|В. Ластоўскага]], [[А. Луцкевіч]]а, [[І. Луцкевіч]]а [[У. Самойла|У. Самойлы]], [[Р. Зямкевіч]]а і інш.). Пісьменнікі і крытыкі «Нашай нівы» арыентаваліся на літаратурна-эстэтычныя традыцыі крытычнага рэалізму і прагрэсіўнага рамантызму, выкарыстоўвалі творчыя здабыткі імпрэсіянізму, экспрэсіянізму і іншых авангардысцкіх кірункаў. Яе супрацоўніхі даследавалі народны побыт і фальклор, хатнія рамёствы, праводзілі арганізацыйную і навуковую працу па даследаванні гісторыі беларускай культуры і яе тагачаснага стану, стваралі музычна-тэатральныя гурткі, дапамагалі станаўленню Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага, заснавалі [[Беларускі музей у Вільні]].
Радок 31:
На старонках газеты складваліся лексічныя і граматычныя нормы новай беларускай літаратурнай мовы. У палемічных артыкулах, памфлетах і вершах выкрывалася антыбеларуская палітыка польскіх і расійскіх шавіністаў, антыбеларускі кірунак рэакцыйнага друку («Минское слово», «Северо-Заладная жизнь», «Виленскнй вестник» і інш.). Газета прапагандавала здабыткі іншанацыянальных культур, змяшчала ў перакладзе на беларускую мову творы [[Э. Ажэшка|Э. Ажэшкі]], [[А. Міцкевіч]]а, [[У. Сыракомля|У. Сыракомлі]], [[Марыя Канапніцкая|М. Канапніцкай]], [[Ю. Славацкі|Ю. Славацкага]], [[С. Жаромскі|С. Жаромскага]], [[Т. Шаўчэнка|Т. Шаўчэнкі]], В. Стафаніка, [[Л. Талстой|Л. Талстога]], [[А. Чэхаў|А. Чэхава]], [[М. Горкі|М. Горкага]], У. Караленкі, В. Брусава, урыўкі з артыкулаў В. Бялінскага; адзначала юбілеі Л. Талстога, [[М. Гогаль|М. Гогаля]], Т. Шаўчэнкі, Ю. Славацкага, [[Ф. Шапэн]]а, [[Ч. Дарвін]]а.
 
Апублікаваныя ў ёй даследаванні  — аўтарытэтныя крыніцы па агульнай гісторыі, гісторыі літаратуры, этнаграфіі, мастаціве, гісторыі нацыянальна-вызвольнага руху, рэлігіязнаўстве. Сярод іх  — ананімны артыкул «Сымон Канарскі», нарысы А. Пагодзіна «Уладыслаў Сыракомля», Д. Дарашэнкі «Беларусы і іх нацыянальнае адраджэнне», [[Р. Зямкевіч]]а «Адам Ганоры Кіркор», [[Власт]]а (В. Ластоўскага) «Аб беларускім местачковым і вясковым хатнім рамясле», «3 мінуўшчыны гораду Быхава», «10-летні юбілей літоўскага друку», «Хроніка Вялікага княства Літоўскага». У «Нашай ніве» ўпершыню апублікавана манаграфія В. Ластоўскага «Кароткая гісторыя Беларусі» (1910).
 
== Пераследаванні і рэпрэсіі ==