Барыс Міронавіч Фельдман: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Барыс Міронавіч Фельдман''' (1890, Пінск - 12 чэрвеня 1937, Масква) — савецкі военачаль...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:44, 14 чэрвеня 2012

Барыс Міронавіч Фельдман (1890, Пінск - 12 чэрвеня 1937, Масква) — савецкі военачальнік, камкор (1935). Член ВКП (б) з 1919. Праходзіў па «справе Тухачэўскага». Расстраляны 12 чэрвеня 1937. Рэабілітаваны пасмяротна 31 студзеня 1957 г.

Дарэвалюцыйны перыяд

Нарадзіўся ў Пінску ў сям'і сталяра. Яўрэй. Спачуваў рэвалюцыйнаму руху. Неаднаразова арыштоўваўся. У 1913 годзе мабілізаваны ў дзеючую армію. Удзельнік Першай сусветнай вайны (1914 - 1917 гг.).

Грамадзянская вайна

У маі 1918 года ўступіў у РККА. У 1918-1922 сакратар штаба Бранскага раёна. У 1919 памочнік начальніка аператыўнага аддзела 13-й арміі, начальнік штаба 1-й брыгады 9-й стралковай дывізіі. У 1920 памочнік начальніка, а затым начальнік штаба 57-й і 55-й стралковых дывізій. У 1920-1921 начальнік штаба Асобнай брыгады. Пры падаўленні Тамбоўскага сялянскага паўстання ў 1921 камандзір экспедыцыйнага корпуса ў Тамбове.

1937

У 1937 годзе Барыс Фельдман пераводзіцца на пасаду намесніка камандуючага войскамі Маскоўскага ВА. У маі 1937 Фельдман зняты з усіх пастоў, выключаны з ВКП (б) і арыштаваны. Расстраляны 12 чэрвеня 1937 разам з М. М. Тухачэўскім, І.Э Якірам і іншымі военачальнікамі ў падвале будынка Ваеннай калегіі Вярхоўнага Суда СССР.

У 1957 цалкам рэабілітаваны і адноўлены ў партыі.