Windows XP: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Windows XP''' (кодавая назва пры распрацоўцы - '''Whistler'''; ўнутраная версія - '''Windows NT 5.1''') — [[апера...'
(Няма розніцы)

Версія ад 14:10, 15 чэрвеня 2012

Windows XP (кодавая назва пры распрацоўцы - Whistler; ўнутраная версія - Windows NT 5.1) — аперацыйная сістэма (АС) сямейства Windows NT карпарацыі Microsoft. Яна была выпушчаная 25 кастрычніка 2001 г і з'яўляецца развіццём Windows 2000 Professional. Назва XP паходзіць ад англ. eXPerience (вопыт).

У адрозненне ад папярэдняй сістэмы Windows 2000, якая пастаўлялася як у серверным, так і ў кліенцкім варыянтах, Windows XP з'яўляецца выключна кліенцкай сістэмай. Яе серверным аналагам з'яўляецца Windows Server 2003.