Давід (Мікеланджэла): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
TjBot (размовы | уклад)
др r2.7.2) (робат дадаў: zu:David (Michelangelo)
+
Радок 16:
'''Давід''' — [[мармур]]овая [[статуя]] працы [[Мікеланджэла]], упершыню прадстаўленая здзіўленай [[Фларэнцыя|фларэнтыйскай]] публіцы на [[Плошча Сіньёрыі, Фларэнцыя|плошчы Сіньёрыі]] [[8 верасня]] [[1504]] года. З тых часоў пяцімятровая статуя стала ўспрымацца як сімвал [[Фларэнтыйская рэспубліка|Фларэнтыйскай рэспублікі]] і адна з вяршыняў не толькі мастацтва [[Рэнесанс|Адраджэння]], але і чалавечага генія ў цэлым. У наш час арыгінал статуі знаходзіцца ў [[Акадэмія вытанчаных мастацтваў, Фларэнцыя|Акадэміі вытанчаных мастацтваў]] у [[Фларэнцыя|Фларэнцыі]].
 
== Гісторыя ==
За некалькі дзесяцігоддзяў да стварэння статуі, паблізу [[Карара|Карары]] была здабыта вялікая [[мармур]]овая груда. Гэты блок на працягу доўгага часу захоўваўся ў царкве [[Санта-Марыя-дэль-Ф'ёры]], і быў прызначаны для стварэння скульптуры, прысвечанай біблейскага герою [[Давід]]у.
 
Працы па стварэнні скульптуры пачаліся [[16 жніўня]] [[1500]] года<ref>{{cite web |url=http://slovari.yandex.ru/~книги/Европейское искусство/Микеланджело Буонарроти/ |title=Европейское исскуство на Яндекс словарях |author=И. Смирнова |accessdate=4 лютага 2012 г.}} </ ref>, калі старшына цэха ваўняроў, якому належала глыба, вырашыў перадаць яе Мікеланджэла. Глыба была складанай для апрацоўкі з-за таго, што да яго з глыбай спрабавалі працаваць таксама [[Агасціна дзі Дуча]] і [[Антоніа Раселіні]]<ref>{{cite web |url=http://www.italia-ru.it/page/david-mikelandzhelo-shedevr-italyanskogo-vozrozhdeniya |title=«Давид» Микеланджело - шедевр Итальянского Возрождения |accessdate=4 лютага 2012}}</ref>.
 
== Мастацкія асаблівасці ==
Статуя, прызначаная для кругавога агляду, адлюстроўвае аголенага [[цар Давід|Давіда]], засяроджанага на хуткай сутычцы з [[Галіяф]]ам. У гэтым сюжэце складалася іконаграфічнае новаўвядзенне, паколькі [[Верок'ё]], [[Данатэла]] і іншыя папярэднікі Мікеланджэла аддавалі перавагу адлюстроўваць Давіда ў момант урачыстасці пасля перамогі над гігантам.