Караваджа: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 32:
 
[[File:Michelangelo Caravaggio 020.jpg|thumb|left|«Лютніст» (1593-94)]]
Так, у рабоце «Лютніст» М. Караваджа з майстэрствам, падрабязна выяўляе [[Лютня|лютню]], ноты, садавіну, кветкі, сцвярджаючы перавагу непасрэднага ўспрыняцця жыцця праз яго пачуццёва-адчувалыныя формы. Нават паказваючы герояў біблейскіх паданняў, мастак не адыходзіць ад выбранага пластычнага і вобразнага рашэння. Работы «Укрыжаванне Пятра» (1601), «Нявер'е Фамы» (1603), «Прызванне апостала Матфея» (1599—1600), «Адсячэнне галавы Іаана Хрысціцеля» (1608) будуюцца па нязвыклых, нетрадыцыйных суадносінах форм, каляровых плямаў. Гэта, па сутнасці, жанравыя сцэны, героямі якіх з'яўляюцца звычайныя людзі. Свяшчэнныя падзеі паказаны проста, праўдзіва, а галоўнае — падкрэслена будзённа, быццам усё гэта мастак убачыў у паўсядзённым жыцці.
 
На карцінах паказаны звычайныя людзі, якія толькі аддалена нагадваюць біблейскіх персанажаў. Мастак свядома абыходзіць як патэтыку, узнёсласць, знешнюю вытанчанасць, уласцівую творам яго суайчыннікаў, так і некаторую фрывольную грубаватасць, тыповую для некаторых фламандскіх і галандскіх майстроў. 3 цягам часу ў работах М. Караваджа пачала дамінаваць драматычнасць светаўспрымання ў спалучэнні з жанравым вырашэннем твора.