Параскева Полацкая: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Параске́ва Полацкая''', іначай '''Еўпра́ксія''', '''Праксе́дзіс''' і '''Праксе́да''' (?, [[Полацк]] — [[12 лістапада]] [[1239]], [[Рым]]) — легендарная полацкая князёўна 13 ст., святая (1273) каталіцкай, грэка-каталіцкай і праваслаўнай цэркваў.
 
Існаванне асобы Параскевы выклікае сумлевы храністаў і даследчыкаў, пачынаючы са [[Мацей Стрыйкоўскі|Стрыйкоўскага]]. Паводле непацверджаных звестак у значна пазнейшых (16 ст.) летапісах і апавяданнях, Параскева была полацкай князёўнай, дачкой Рагволода (Васіля), пастрыглася ў манахіні, 7 гадоў жыла пры полацкай царкве Спаса, потым здзейсніла паломніцтва ў Рым (мажліва, ратуючыся ад татараў), пражыла «свята» у Рыме некалькі гадоў, атрымала ад папы [[Аляксандр VI, папаПапа рымскіРымскі|Аляксандра VI]] часціцу дрэва Святога Крыжа, якую выслала ў Полацак, дзе тую паклалі ў крыжападобны каўчэг з надпісам, памерла ў Рыме. Пасля строгага разгляду цудаў папам [[Рыгор X, папаПапа рымскіРымскі|Рыгорам X]] далучана да ліку святых (1273).
 
Мяркуецца, аднак, што насамрэч Параскева Полацкая не існавала, а яе правобразамі былі святая [[Еўфрасіння Полацкая]], святая Параскева (Пракседа) Рымлянка (шануецца [[26 ліпеня]]) і Еўпраксія (Звеніслава Барысаўна), стрыечная сястра Еўфрасінні. Звесткі пра іх у скажоным выглядзе дайшлі да храністаў 16 ст., змяшаліся ў адну постаць, якую потым пачалі блытаць з святой Пракседай Рымлянкай.