Аляксандр Дамінікавіч Лапа: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 73:
І не дарма [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч]] (1808–1884) менавіта Аляксандру Дамінкавічу Лапе, выбранаму дваранствам з павагі на пасаду бабруйскага павятовага маршалка (1844–1859), з якім даўно сябраваў і ў якога любіў гасцяваць у маёнтках Рудабелка і Александрыя, прысвяціў сваю народную аповесць «Купала» (1855), напісаўшы ў прадмове такое: «Яснавяльможны пан! Кожнае божае стварэнне прывязваецца да роднага кута, у якім, выходзячы з мацярынскага лона, выдала першыя гукі, у якім, падтрыманае чулымі, клапатлівымі рукамі бацькоў, ставіла першыя крокі. Таму я, выхаванец Бабруйскага павета, ужо ў пазнейшыя часы, неаднаразова наведваючы зямлю бацькоў, з цікавасцю прыглядаўся да быту сялян, якія насялялі бабруйскія нівы. У тых вандроўках, праязджаючы праз вашы маёнткі, вока маё не раз з асалодай спачывала на дагледжаных гаспадарчых пабудовах руплівага народа. Радасцю поўнілася сэрдца, калі ўбачыў там усялякі дастатак, які сведчыў пра заможнасць жыхароў. У той час усхвалявана ускрыкнуў: “Бог жыве з тымі людзьмі! Не панская тут, але бацькоўская кіруе рука!” Каму ж тады, уласна, магу прысвяціць гэтую працу, як не апекуну слабых, як не бацьку сялян? І палічу за гонар, калі яго шаноўнае прозвішча ўпрыгожыць гэтую працу». У 1862, пасля адмены прыгона, у Рудабелцы і Касарычах за Лапам лічылася 775 душ былых прыгонных, а ва ўсіх яго маёнтках разам 1 722 душы часова абавязаных сялян.
 
Напярэдадні [[паўстанне 1863-1864|паўстання 1863-1864 гадоў]] у патрыятычных мэтах разгарнуў актыўную дзейнасць, жадаючы дабіцца ад расійскіх улад злучэння Мінскай губерні (а разам з ёй і іншых «паўночна-заходніх губерняў») з польскімі губернямі ў рамках Расійскай імперыі ў нейкую асобную аўтаномію (якая б ахоплівала тэрыторыі былой [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]у межах 1772) і аднаўлення дзейнасці ўніверсітэта ў Вільні (ці ў іншым месцы Беларусі). 17 лістапада 1862 у [[Мінск]]у губернскі дваранскі сход на чале з Лапам меў намер прадставіць на імя расійскага імператара [[Аляксандр II, імператар расійскі|Аляксандра ІІ]] афіцыйны адрас, у якім мовілася б аб неабходнасці злучыць Мінскую губерню з польскімі губернямі. Планавалася прадставіць такія ж адрасы ад усіх губернскіх дваранскіх суполак краіны. Віленскі генерал-губернатар (1855–1863) Уладзімір Іванавіч Назімаў забараніў паданне адрасу, але мінскія дваране ўнеслі яго тэкст у пратакол губернскага пасяджэння, які падпісалі 255 чалавек – першым падпісаўся мінскі губернскі прадвадзіцель дваранства Аляксандр Лапа; а таксама падпісалі слуцкі павятовы маршалак Тадэуш Антонавіч Вайніловіч (1804–1878), дзяцька вядомага [[Эдвард Вайніловіч|Эдварда Вайніловіча]], віцэ-старшыні Мінскага сельскагаспадарчага таварыства, і інш. Генерал-губернатар вымушаны быў распусціць дваранскі сход. Усе дакументы, якія тычыліся тых падзей, былі 21 студзеня 1864 выняты па загаду ўладЧасовага ваеннага губернатара Мінскай губерні з канцылярыіканцылярый мінскага губернскага маршалка і Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу.
 
У 1863 Аляксандр Лапа быў высланы па загаду новага Віленскага генерал-губернатара [[Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў|Міхаіла Мікалаевіча Мураўёва]] (1796—1866) у Пермскую губерню за дапушчэнне падпісання «мінскага пратаколу». Маёнтак Рудабелка падпаў пад прымусовы продаж з-за асуджэння гаспадара на высылку, набыў яго у 1867 барон А. Я. Урангель які, у сваю чаргу, у 1874 годзе прадаў Рудабелку генерал-маёру О. Ф. Ліліенфельду. З 1880-х гадоў Рудабелка належала памешчыкам Яхантавым, з 1907 года — Іваненку (зяцю Каткова).