Кірыла Тураўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат дадаў: sr:Кирил Туровски
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 74:
Этычнай праблематыцы і выхаванню добрых нораваў прысвечаны твор «Парада». У ім асветнік даказвае неабходнасць рэгулярнага чытання духоўных кніг і заклікае не апускацца да зайздрасці, узаемных нагавораў і п'янства. Пра неабходнасць развітання з паганскім ладам жыцця — празмерным ужываннем ежы, распуснасцю і ўцехамі — К. Тураўскі піша ў «Слове на узнясенне Госпада». Тут жа ён абгрунтоўвае неабходнасць клопату пра сірот і ўбогіх. Галоўнае ў дачыненнях паміж людзьмі, зазначаў асветнік, — добрыя намеры і ўзаемная павага.
 
У творах К. Тураўскага дамінавалі эсхаталагічныя, трынітарныя і эклесіялагічныя матывы.<ref>Лазука (2010)</ref> Ён першым перанёс на нацыянальную глебу галоўныя хрысціянска-рэлігійныя тэмы, акрэсленыя ў Бібліі і творах святых айцоў царквы, надаўшы ім новае гучанне. Як асветнік, К. Тураўскі ўздьшаў асноватворныя антрапалагічныя і сацыяльныя праблемы — праведнага жыцця, грамадскага ідэалу, духоўнай дасканаласці і прызначэння чалавека на зямлі, акрэсліў ролю манахаў у грамадстве, заявіў пра адказнасць чалавека за ўласныя ўчынкі. У творах Кірылы Тураўскага агульначалавечае дамінуе над канфесійным, духоўнае і нябеснае ў іх шчыльна знітаванае з зямным і штодзённым — матэрыяльнымі патрэбамі і жаданнямі, перажываннямі і страхамі, сумненнямі і супярэчнасцямі.
 
Надзелены талентам аб'ёмнага, цэласнага ўспрымання рэчаіснасці, К. Тураўскі ўвасобіў уласныя глыбокія веды пра сусвет і чалавека ў арыгінальных літаратурна-мастацкіх формах. На працягу стагодцзяў яны распаўсюджваліся ў сотнях спісаў і друкаваных выданняў, карысталіся вялікай папулярнасцю ва ўсходнеславянскіх народаў.
Радок 87:
* Мельнікаў А. Кірыл, епіскап Тураўскі: Жыццё, спадчына, светапогляд. — Мн., 1997.
* Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Мн.: БелЭн, 1995. ISBN 985-11-0016-1
* Старажытная беларуская літаратура (XII-XVII стст.) / Уклад, прадм., камент. І. Саверчанкі — Мінск: Кнігазбор, 20072010. — («Беларускі кнігазбор»). ISBN 985-6824-43-5
 
== Спасылкі ==