Свабода творчасці: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Свабода творчасці''' — прынцып, згодна з якім аўтар мастацкага твора мае права свабодна ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 19:29, 22 чэрвеня 2012

Свабода творчасці — прынцып, згодна з якім аўтар мастацкага твора мае права свабодна выбіраць напрамак сваёй творчасці, тэмы, прадметы для апісання, ужываць любыя выяўленчыя сродкі і мастацкія прыёмы, якія ён лічыць падыходзячымі для дасягнення абранай творчай мэты.

Разглядаецца як адна з праяў фундаментальнага прынцыпу свабоды слова, які прадугледжвае права кожнага на свабоднае выказванне сваіх думак. Прынцып свабоды творчасці прапануе зыходзіць з таго, што наяўнасць любых табу на тэмы або выяўленчыя сродкі, з аднаго боку, абмяжоўвае магчымасці самавыяўлення аўтара, з другога - пазбаўляе грамадства сапраўды мастацкіх твораў. Таму, з пункту гледжання прыхільнікаў прынцыпу свабоды творчасці, магчымасць творчасці без абмежаванняў больш каштоўная, чым палітычныя ці маральныя прынцыпы, для выканання якіх свабоду творчасці абмяжоўваюць.