Codex Gigas: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Codex Gigas''' — рукапісны фаліянт пачатку XIII стагоддзя, створаны ў бенедыктынскім кляштары ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 21:56, 22 чэрвеня 2012

Codex Gigas — рукапісны фаліянт пачатку XIII стагоддзя, створаны ў бенедыктынскім кляштары чэшскага горада Падлажыцэ (цяпер - частка горада Храст). Зыходзячы з паметак на адной са старонак кнігі, можна заключыць, што праца быў скончаны ў 1230 годзе. Верагодна, уся праца праведзена адным чалавекам, на што спатрэбілася ад 20 да 30 гадоў.

Легенда

Паводле легенды, Codex Gigas створаны манахам-перапісчыкам дзякуючы дапамозе д'ябла. Манах, нібыта, здзейсніў сур'ёзнае злачынства, ён у якасці пакарання за свае грахі абяцаў настаяцелю за адну ноч напісаць і ўпрыгожыць мініяцюрамі збор ўсіх чалавечых ведаў, што праславіць кляштар на стагоддзі. Аднак каля паўночы ён зразумеў, што не справіцца з узятым на сябе зарокам ў адзіночку і прадаў душу д'яблу ў абмен на дапамогу. На 290-й старонцы кнігі красуецца адна з самых знакамітых выяў д'ябла, створаных у Сярэднявеччы.