Codex Gigas: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
== Легенда ==
Паводле легенды, Codex Gigas створаны манахам-перапісчыкам дзякуючы дапамозе [[д'ябл]]а. Манах, нібыта, здзейсніў сур'ёзнае злачынства, ён у якасці пакарання за свае грахі абяцаў настаяцелю за адну ноч напісаць і ўпрыгожыць мініяцюрамі збор ўсіх чалавечых ведаў, што праславіць кляштар на стагоддзі. Аднак каля паўночы ён зразумеў, што не справіцца з узятым на сябе зарокам ў адзіночку і прадаў душу д'яблу ў абмен на дапамогу. На 290-й старонцы кнігі красуецца адна з самых знакамітых выяў д'ябла, створаных у [[Сярэднявечча|Сярэднявеччы]].
 
== Гісторыя захоўвання кнігі ==
Падлажыцкі бенедыктынскі кляштар быў цалкам разбураны падчас рэлігійных войнаў XV стагоддзя. У [[1594]] годзе імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Рудольф Другі (ён валодаў і [[Багемія]]й) зацікавіўся Codex Gigas з акультысцкага пункту гледжання і перавёз фаліянт ў свой Пражскі замак. Падчас Трыццацігадовай вайны, у 1648 годзе рукапіс у якасці ваеннага трафея забралі адтуль шведскія войскі. З тых часоў і да нашага часу рукапіс знаходзіцца ў Шведскай Каралеўскай бібліятэцы ў [[Стакгольм]]е. [[7 мая]] [[1697]] кніга ледзь не згарэла падчас моцнага пажару ў Каралеўскім замку. У кастрычніку 2007 года манускрыпт ўпершыню экспанаваўся на яго радзіме - у Чэхіі (ў [[горад Прага|Празе]]).
 
[[bg:Кодекс Гигас]]