Codex Gigas: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 7:
== Гісторыя захоўвання кнігі ==
Падлажыцкі бенедыктынскі кляштар быў цалкам разбураны падчас рэлігійных войнаў XV стагоддзя. У [[1594]] годзе імператар [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэннай Рымскай імперыі]] [[Рудольф II|Рудольф Другі]] (ён валодаў і [[Багемія]]й) зацікавіўся Codex Gigas з акультысцкага пункту гледжання і перавёз фаліянт ў свой [[Пражскі Град|Пражскі замак]]. Падчас [[Трыццацігадовая вайна|Трыццацігадовай вайны]], у 1648 годзе рукапіс у якасці ваеннага трафея забралі адтуль шведскія войскі. З тых часоў і да нашага часу рукапіс знаходзіцца ў Шведскай Каралеўскай бібліятэцы ў [[Стакгольм]]е. [[7 мая]] [[1697]] кніга ледзь не згарэла падчас моцнага пажару ў Каралеўскім замку. У кастрычніку 2007 года манускрыпт ўпершыню экспанаваўся на яго радзіме - у Чэхіі (ў [[горад Прага|Празе]]).
 
== Апісанне кнігі ==
Манускрыпт напісаны на латыні. Ён змяшчае суму ведаў манахаў Бенедыктынскага ордэна на пачатак XIII стагоддзя: поўны тэкст [[Стары запавет|Старога]] і [[Новы запавет|Новага Запаветаў]], «Этымалогіі» Ісідара Севільскага - усё 20 кніг, «Іудзейскія старажытнасці» і «Іудзейскую вайну» Іосіфа Флавія, «Чэшскую хроніку» Казьмы Пражскага, некалькі трактатаў разнастайнай тэматыкі, спіс насельнікаў бенедыктынскага кляштарра, «Люстэрка грэшніка», замовы, каляндар з сінодыкам і некаторыя іншыя запісы.
 
Тэкст Бібліі характэрны, бо Дзеі апосталаў і Адкрыццё прадстаўлены ў старалацінскай версіі, ўзыходзячай да IV стагоддзяў і блізкай да той, якой карыстаўся сардынскі біскуп Люцыфер Каларыйскі (355-362 гг.).
 
Першапачаткова ў рукапісы было 640 старонак in folio, з іх 624 захаваліся да нашага часу ў добрым стане. Пры стварэнні [[манускрыпт]]а было выкарыстана 160 асліныя скур, з якіх вырабілі 320 пергаментных лістоў. Вышыня кожнай старонкі - 915 мм, шырыня - 508 мм. Таўшчыня кнігі - 22 см, а вага - 75 кг.
 
Кодэкс багата ілюмінаваны. У асноўным, афарміцель выкарыстоўваў чырвоную, сінюю, жоўтую, зялёную фарбу і пазалоту. Пачатковыя буквіцы кожнага тэксту раскошна аформленыя, часам займаюць цэлую старонку. Афармленне і почырк адзіныя па ўсім кодэксу.
 
[[bg:Кодекс Гигас]]