Хірахіта: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Спасылкі: clean up using AWB (7893)
др →‎Апошнія дні вайны: clean up using AWB (7893)
Радок 37:
 
== Апошнія дні вайны ==
На пачатку 1945, пасля чарговай прайгранай бітвы, імператар пачаў серыю індывідуальных сустрэч з членамі ўрада, каб абмеркаваць хаду вайны. Усе, акрамя аднаго, раілі працягваць вайну. Выключэннем быў былы прэм'ер-міністр Каноэ, які баяўся камуністычнай рэвалюцыі больш, чым паразы ў вайне, і настойваў на вядзенні мірных перамоў. Хірахіта лічыў, што рана ці позна мірныя перамовы непазбежныя, але ўзброеныя сілы павінны атрымаць дзесьці істотную перамогу, каб узмацніць пазіцыі краіны на перамовах. З кожным тыднем гэта станавілася ўсё менш верагодным. Японскі хаўрусніксаюзнік — Германія – пацярпела паразу і капітулявала ў маі 1945 г. У красавіку Савецкі Саюз адмовіўся працягнуць тэрмін дамовы аб нейтралітэце. У чэрвені кабінет міністраў перагледзеў ваенную стратэгію, цвёрда вырашыўшы ваяваць да апошняга чалавека. Гэта было афіцыйна пацверджана на кароткай імператарскай нарадзе, якую імператар праслухаў з каменным тварам.
 
На наступны дзень лорд-захавальнік пячаткі Кідо Коіці падрыхтаваў чарнавік дакумента, у якім падсумаваў вынікі безнадзейнай ваеннай сітуацыі і прапанаваў пачаць перамовы. У прыватнай абстаноўцы імператар ухваліў яго і дазволіў Кідо распаўсюдзіць дакумент сярод найменш ваяўніча наладжаных членаў урада. У сярэдзіне чэрвеня ўрад пагадзіўся паспрабаваць прыцягнуць Савецкі Саюз у якасці пасярэдніка пры перамовах аб міры, але не раней таго, як пазіцыя Японіі на перамовах палепшыцца пасля адбіцця ўварвання амерыканскіх войск на Японскія астравы.
 
22 чэрвеня Хірахіта ізноў парушыў векавую традыцыю і наўпрост звярнуўся да свайго ўрада: «Я жадаю, каб без перашкодаў быў хутка вывучаны канкрэтны план заканчэння вайны і пачалі рабіцца высілкі дзеля яго ўвасаблення.» Спроба выкарыстаць Савецкі Саюз у якасці пасярэдніка не атрымалася: хаўруснікісаюзнікі былі поўныя цвёрдай рашучасці не згаджацца ні на што, акрамя безумоўнай капітуляцыі, а да канца ліпеня 1945 ні імператар, ні ўрад не былі гатовыя разглядаць такі варыянт.
 
== Пасляваеннае кіраванне ==