Адкрыць галоўнае меню

Змены

53 байты выдалена ,  7 гадоў таму
др
clean up using AWB (7893)
* '''Cніф''' (''Sniff'') — сябра Мумітроля. Самы маленькі з усяго асяроддзя і гэтым карыстаецца. Крыху сквапны, інфантыльны, любіць розныя бліскучыя рэчы. Увязваецца ва ўсялякія авантуры Мумітроля, а потым, калі сустракаецца з нейкімі цяжкасцямі, адразу ж пачынае нудоціць. Але ў цэлым добрая істота. Сын Валэндака і звераняткі Сос.
 
* '''Валэ́ндак''' (''Råddjuret'') — бацька Сніфа, муж звераняткі Сос, сябра юнацтва Мумітаты. Мае цікавую [[біяграфія|біяграфію]]: ягоныяяго бацькі загінулі падчас генеральнага прыбірання. Выхоўваўся сваім дзядзькам Фрэдрыксанам. Жыў ўу скрынцы з-пад кавы спачатку адзін, а потым нейкі час дзяліў яе з малым Кліпдасам. Паталагічна няўважлівы, плаксівы, але заўжды гатовы прыйсці на дапамогу, як маральна так і фізічна. [[Калекцыя]]нуе гузікі.
 
* '''Зверанятка Сос''' (''Sås-Djuret'') — пра яе амаль няма звестак. Вядома, што яна была вельмі прывабная асоба і таксама як яе муж Валэндак збірала гузікі, на гэтай глебе яны і пазнаёміліся. Потым агульная зацікаўленасць амаль адразу перайшла ў каханне. Ад моманту знаёмства на Садовым свяце Усеўладара, да іх вяселля прайшло не больш за некалькі дзён.
* '''Туў-Цікі''' (''Too-Ticki'') — таямнічая асоба, якая існуе ва ўласным свеце і не надта жадае пушчаць туды чужынцаў. Жыве ў купальні мумітроляў у кампаніі нябачных мышак і разнастайных таямнічых істотаў. Кожны раз перад надыходам вясны робіць Вялікае Вогнішча. Носіць шапачку, унутраны бок якой блакітны, а вонкавы — чырвоны. Зімой дэманструе чырвоны бок, а вясной — блакітны. Сустракае вясну, граючы на катрынцы.
 
* '''Фрэдрыксан''' (''Fredrikson'') — фантазёр і вынаходнік. Стваральнік лётна-падводнага рачнога параходу, названага ў гонар нізкі вершаў яго сканалага брата (бацькі Валэндака) «Марскі аркестар» (хаця яго ўласны пляменнічак перайначыў назву на «Марзкі аркесдар»). Пачынаў як вольны мастак, але ў далейшым па прапанове Усеўладара стаў ягонымяго асабістым інжынерам. Тым не менш не страціў былога імпэту да авантураў. Уласны заплечнік зрабіў жытлом для Прывіда.
 
* '''Прывід''' (''Spöket'') — нягледзячы на тое, што з'яўляецца нячысцікам, добрая і сяброўская асоба. Поўнае імя — Прывід з ВыспыВострава Жахаў па мянушцы Страшыдла. Пачынаў як пужацель жыхароў ВыспыВострава Усеўладара, але з цягам часу да яго ўсе прызвычаліся, таму вымушана прыбіўся да маладога Мумітаты і яго «Каралеўскае Вольнай калоніі» і хутка пасля згоды з некаторымі правіламі стаў паўнапраўным каланістам. Спачатку жыў разам з Мумітатам, але пасля змены яго сямейнага становішча перабраўся ў заплечнік да Фрэдрыксана.
 
* '''Кліпда́с''' (''Klippdassеn'') — яшчэ дзіця. Як і ўсе кліпдасы, жыве на рачным дне, дзе вялікімі ікламі робіць каналы, каб здабыць сабе ежу. Па сваёй няўважлівасці трапіў на борт «Марскога аркестру», дзе жыў разам з Валэндакам, пакуль не быў адпраўлены дадому. Праз малы ўзрост і таму, што яго іклы яшчэ растуць, заўжды штосці грызе і увесьўвесь свет падзяляе на рэчы, якія можна грызці і якія ўжо згрызеныя. Любіць выхавальныя гульні Цёткі Хемуліхі.
 
* '''Андатар''' (''Bisamråttan'') — філосаф-самотнік. Раней жыў у нары ля ручая, але калі мумісямейства недарэчна разбурыла яе падчас будавання моста, быў вымушаны па шчырым запрашэнні Мумітаты пасяліцца ў мумідоме. Лічыць, што працаваць — гэта не філасофская справа, таму час бавіць лежачы ў гамаку і чытаючы улюбёную кнігу: «Трактат пра Неістотнасць Існага».
* '''Морра''' (''Mårran'') — зборны вобраз мумінячысціка. Істота, якая больш нагадвае рухомы кавалак цемры, чым нешта жывое. Нават улетку Морра нясе ў сабе кавалак зімовае сцюжы і можа загасіць самае вялікае полымя. Таксама выконвае абавязак начнога пудзіла ў жыхароў Мумідолу і яго наваколляў.
 
* '''Тофсла і Віфсла''' (''Tofslan och Vifslan'') — героі, якіх цяжка ўявіць па-асобку. Як і малая Мю, з'яўляюцца адвечнымі дзецьмі, размаўляюць на ўласнай, але крыху зразумелай мове. Не маюць ўяўленняуяўлення аб тым, што добра, а што блага.
 
* '''Гафса''' (''Gafsan'') — зборны вобраз кумушкі. Асоба са шкодным [[характар]]ам, ведае ўсе свежыя плёткі аб суседзях, знаёмых і нават аб знаёмых суседзяў ды суседзях знаёмых, карацей аб усіх. Ніколі не прыйдзе на дапамогу, нават блізкім.
* '''Дронт Эдвард''' (''Dronten Edward'') — занадта вялізны, да таго ж няўважлівы і з дурным [[характар]]ам. Праз гэта ў хвіліну злосці ці па няўважлівасці можа расціснуць сяго-таго. Але, пакутуючы [[сумленне]]м, ладзіць пахаванне за ўласны кошт, праз гэта ніколі не мае грошай.
 
* '''Эма''' (''Emma'') — [[тэатар|тэатральнаятэатр]]альная пацучыха, удава дырэктара [[тэатар|тэатрутэатр]]а. Большую частку жыцця правяла за кулісамі, таму ведае аб тэатры ўсё і непарушна слухаецца ўсіх прыкметаў і традыцыяў [[сцэна|сцэны]]. Дапамагае мумісям’і і іх сябрам аднавіць тэатартэатр мужа, напісаць [[п’еса|п’есу]] і зладзіць яе пастаноўку на сцэне «плавучага тэатру».
 
* '''Хаціфнаты''' (''Hattifnattarna'') — умоўна-разумныя істоты. Сілкуюцца [[электрычнасць|электрычнасцю]] [[грымоты|грымотаў]]. Не маюць [[вушы|вушэй]] і [[рот]]у. Амаль усё жыццё (калі толькі не збіраюцца на Востраве Хаціфнатаў), плывуць па моры да толькі ім вядомай мэты. Нараджаюцца з насення, якое трэба сеяць непасрэдна перад надыходам [[Купалле|купальскае ночы]].
 
== Мумі-экранізацыі ==
* Die Muminfamilie ([[1959]]—[[1961]], ''Мумісям’я''; вытворчасць — [[НямеччынаГерманія]], лялечнае шоў)
* Finn Family Moomintroll ([[1966]], ''Фінская сям’я мумітроляў''; вытворчасць — [[Англія]], ТВ-шоў)
* Mumintrollet ([[1969]], ''Мумітролі''; вытворчасць — [[Швецыя]], серыял)
* ムーミン ([[1969]]—[[1970]], ''Мумітролі''; вытворчасць — [[Японія]], [[манга|анімэ]])
* 新 ムーミン ([[1972]], ''Новыя Мумітролі''; вытворчасць — [[Японія]], [[манга|анімэ]])
* I mumindalen ([[1973]], ''У Мумідоле''; вытворчасць — [[ШвэцыяШвецыя]], міні-серыял)
* Muminki ([[1977]]—[[1982]], ''Мумітролі''; вытворчасць — [[Польшча]]-[[Аўстрыя]], лялечны мультфільм)
* Муми-тролль и другие ([[1978]], ''Мумітроль ды іншыя''; вытворчасць — [[СССР]], лялечны мультфільм)
== Мумімузей ==
[[Выява:Muumitalo 3.jpg|thumb|200px|Мумідом у Парку мумітроляў. Наанталі, [[Фінляндыя]]]]
Мумімузей знаходзіцца ў [[Фінляндыя|фінскі]]м горадзе [[Тампэрэ]]. Быў адчынены ў траўнімаі [[1989]] году. Першапачаткова знаходзіўся ў памяшканні Тампэрскага Мастацкага музею, але з цягам часу пераехаў у падземны паверх гарадской бібліятэкі «Мэтса», якая знаходзіцца ў цэнтры Тампэрэ. Яго калекцыя цалкам засноўваецца на творчай спадчыне [[Тувэ Янсан]]. Да [[калекцыя|калекцыі]] таксама належаць два мумібудыначкі, першы з якіх быў пабудаваны Пэнты Эйштола (''Pentti Eistola'') у [[1958]] годзе, а другі, найбольш папулярны, — пяціпавярховая хата, пабудаваная супольнымі намаганнямі Пэнты Эйштола, [[Тувэ Янсан]] і Туўлікі Піеціля ў [[1979]] годзе дзеля ўдзелу ў [[Браціслава|Браціслаўскім]] Біенале ілюстрацыяў. Акрамя ілюстрацыяў па мумітэматыцы і не толькі, створаных непасрэдна спадарыняй [[Тувэ Янсан|Янсан]], значную ролю ў калекцыі граюць мумі-працы яе блізкае сяброўкі Туўлікі Піеціля. Гэта макеты абстановак і сцэнаў з жыцця мумітроляў, выкананыя па матывах мумісерыі.
 
Сусвет «Даліны мумітроляў» (такую назву мае гэты мумімузей) дастаткова поўна раскрывае ўсю мумітэматыку і падабаецца і маленькім [[наведнік]]ам і іх дарослым суправаджальнікам.
 
== Спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Moomin|выгляд=міні}}
* [http://www.tampere.fi/muumi/english/index.htm Музей Даліна мумітроляў у Тампэрэ, Фінляндыя]
162 387

правак