Тамаш Макоўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 8:
Тамаш Макоўскі выгравіраваў першую дакладную карту [[ВКЛ|Вялікага Княства Літоўскага]] (каля 1603, захавалася 2-е выд., [[1613]], [[Амстэрдам]]), да якой склаў тлумачальны тэкст, даў агульную характарыстыку краю (захоўваецца ў бібліятэцы Вільнюскага ўніверсітэта). Арыгінал тэкста да карты захоўваецца ў універсітэцкай бібліятэцы горада [[Упсала]] у [[Швецыя|Швецыі]]. Аўтар гравюр да кніг «Пэрэгрынацыя, або Паломніцтва ў Святую зямлю» М. К. Радзівіла (1601, Брунсберг), «Гіпіка» [[Крыштаф Мікалай Мікалаевіч Дарагастайскі|К. Дарагастайскага]] (1603, [[Кракаў]]; 1620, [[Познань]]), да «Панегірыка братоў Скарульскіх — Яна, Захара і Мікалая» (1604, [[Нясвіж]]), «Панегірыка Казіміру» (1610, [[Вільня]]).
 
Аўтар гравюр з відамі [[Вільня|Вільні]], [[Клецк]]а, [[Трокі|Трокаў]], серыі гравюр «Аблога Смаленска». У [[1611]] годзе ў нясвіжскай майстэрні Макоўскі выгравіраваў план [[Масква|Масквы]], на якім пазначаны маскоўскія храмы, званіцы, вежы і іншыя славутасці<ref>[http://www.soyuzgos.ru/2008/25/25_33_Nesvizh.html Журнал «Союзное Государство» (апрель 2008 г.)]</ref>. Выканаў гравіраваныя партрэт М. К. Радзівіла, некалькі гравюр пра падзеі вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй (серыя «АсадаАблога Смаленска», 1611; выява прадстаўлення сенату палонных братоў Шуйскіх, і інш.). Работы падпісваў Маковіус, Макоўскі, Т.М.
 
== Творчасць ==