Крыштоф Мікалай Дарагастайскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 5:
[[Выява:Herb Leliwa.jpg|thumb|Герб «Ляліва»]]
{{змест злева}}
Паходзіў аднаго з найзаможныхсамых заможных і найстаражытныхстаражытных магнацкіх родаў у ВКЛ, чые продкі падчас ГарадзенскайГарадзельскай уніі (1413) ўзялі ад палякаў герб «Ляліва». Нарадзіўся ў сям'і полацкага ваяводы [[Мікалай Мікалаевіч Дарагастайскі|Мікалая Дарагастайскага]] і Ганны Вайнянкі. Выхоўваўся ў кальвінскай веры. Пачатковую адукацыю атрымаў дома, потым вучыўся ў вядомай гімназіі Яна Штурма ў Страсбургу, 16.12.1575 запісаўся ў каталіцкую Фрыбурга-Брызгоўскую акадэмію. Добраахвотнікам у войску Свяшчэннай Рымскай імперыі удзельнічаў у ваенных дзеяннях у Нідэрландах. Падарожнічаў па Еўропе, найбольш упадабаў Італію. Атрымаў ганаровае грамадзянства ў Венецыі, гасцяваў у Ферары, у Балонні ў графа Пепулу. Надоўга затрымаўся ў Неапалі, горадзе вядомым пародзістымі конямі і першай у свеце вышэйшай школай коннай язды, браў урокі ў знакамітых майстроў-«кавалькатораў» П. Карацыёлы, Клаўдыя Кортэ, Петра Антоніа Ферара. З апошнім, гіполагам і надворным канюшым неапалітанскага віцэ-караля, князя дэ Асуна, у Дарагастайскага склаліся асабліва прыязныя адносіны. «…Мой вельмі зычлівы настаўнік, які не меў тады ў хрысціянскім свеце роўнага сабе ў навуцы коннай язды», такімі словамі згадаў яго Крыштаф Дарагастайскі пазней ў «Гіпіцы»<ref>Кн. I, раздз. VIII.</ref>. Менавіта Ферара заахвоціў Крыштафа Дарагастайскага скласці дапаможнік па конегадоўлі для суайчыннікаў.
 
Вяртаючыся ў ВКЛ, К. Дарагастайскі быў пры імператарскім двары, дзе за ваенныя заслугі ў Нідэрландах быў уганараваны тытулам барона Свяшчэннай Рымскай імперыі. У апошнія гады праўлення С. Баторыя Крыштаф Дарагастайскі актыўна ўдзельнічаў у Лівонскай вайне ў войсках свайго бацькі, на чале ўласнай харугвы. Напэўна, тады ж зблізіўся на глебе агульных вайсковых і рэлігійных інтарэсаў з [[Крыштаф Радзівіл «Пярун»|Крыштафам Радзівілам Пяруном]], на той час польным гетманам літоўскім. Пасля смерці Баторыя некторы час уваходзіў у прамаскоўскую групоўку, 9.8.1587 у Акунёве пад Варшавай разам з сенатарамі ад ВКЛ вёў з маскоўскімі пасламі перамовы аб абранні на сталец Рэчы Паспалітай Фёдара Іванавіча і утварэнні уніі трох дзяржаў — ВКЛ, Маскоўскай дзяржавы і Польшчы. У 1588 атрымаў у спадчыну Ваўкавыскае староства і зрабіўся стольнікам літоўскім. У тым жа годзе ажаніўся першы раз з Соф'яй з Хадкевічаў, дачкой віленскага кашталяна [[Ян Геранімавіч Хадкевіч |Яна Гераніма Хадкевіча]].