Ізабела I: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 22:
|аўтограф = Isabel firma.jpg
}}
'''Ізабела І''' ([[22 красавіка]] [[1451]] — [[26 лістапада]] [[1504]]) — была [[Каралі Кастыліі і Леона|каралевай Кастыліі і Леона]] з [[дынастыя Трастамара|дынастыі Трастамара]]. Яна і яе муж, [[Фердынанд ІІII Арагонскі]], заклалі падмуркі палітычнага аб'яднання Іспаніі, якое завяршылася ў часы кіравання іхняга ўнука, [[Карл V, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі|Карла V]], [[імператар Свяшчэннай Рымскай Імперыі|імператара Свяшчэннай Рымскай Імперыі]].
 
[[Папа]] [[Папа Аляксандр VI|Аляксандр VІ]] надаў Фердынанду ды Ізабеле тытул [[Каталіцкія манархі|Каталіцкіх манархаў]] ({{lang-es|Los Reyes Católicos}}). Па-іспанску каралева таксама вядомая пад імем ''Isabel la Católica''.
Радок 29:
 
== Біяграфія ==
Ізабела нарадзілася ў [[Мадрыгал дэ лас Альтас Торэс]], [[Іспанія]], [[22 кастрычніка]] [[1451]] года. Яе брат, [[Альфонса Кастыльскі|Альфонса]], нарадзіўся тры гады пазней за яе. Па смерці бацькі Ізабелы, [[Хуан ІІII Кастыльскі|Хуана ІІII]], у [[1454]] годзе, яе найшмат больш старэйшы зводны брат [[Энрыке ІV Кастыльскі|Энрыке ІV]] стаў каралём. Як толькі ён уступіў на трон, ён ізаляваў сваіх зводных брата і сястру ў [[Сеговія|Сеговіі]], а мачаху ў [[Арэвала]]. Энрыке ІV, які не меў шлюбных стасункаў са сваёй першай жонкай, [[Бланка Наварская|Бланкай Наварскай]], з-за чаго гэты шлюб быў ануляваны, ізноў ажаніўся, гэтым часам на [[Жуана Партугальская|Жуане Партугальскай]], каб мець уласных дзяцей. Яго жонка нарадзіла дзіця, [[Хуана Бельтранеха|Хуану, прынцэсу Кастыльскую]]. Калі Ізабеле споўнілася 10 гадоў, яна і яе брат былі выкліканы да каралеўскага двара для больш пільнага кантролю. Падчас [[Бургаскі маніфест|Бургасскай маніфестацыі]] кастыльская знаць выдвінула ўмовы каралю — Альфонса, брат Ізабелы, павінен стаць спадчынікам каралеўства. Энрыке пагадзіўся пры ўмове, што Альфонса возьме ў жонкі яго дачку Хуану, але неўзабаве перадумаў.
 
Знаць, маючы кантроль над Альфонса і сцвярджаючы, што ён адзіны законны спадчынік кароны, сутыкнуліся з войскам Энрыке ІV ў [[бітва пры Альмеда|бітве пры Альмеда]] ў [[1467]] годзе. Бітва скончылася ў нічыю. Праз год, Альфонса памёр ва ўзросце 14 гадоў, і Ізабела стала надзеяў узбунтаванай знаці. Нягледзячы на шматлікія спробы Ізабела адмовілася ўзначаліць дваранства і прызнала Энрыке ІV каралём, які, у сваю чаргу, прызнаў Ізабелу законнай спадчыніцай, замест Хуаны, бацькоўства над якой было пад сумневам. У [[1475]] годзе Хуана выйшла замуж за свайго дзядзьку, караля Партугаліі, але іх шлюб быў ануляваны Папай Рымскім з прычыны блізкага радства. Энрыке спрабаваў выдаць замуж Ізабелу па сваім выбары, але яна адхіліла ўсе яго прапановы. Замест іх яна абрала [[Фердынанд II Арагонскі|Фердынанда]], спадчыніка арагонскае кароны. Яны ажаніліся [[19 кастрычніка]] [[1469]] года ў [[Вальядалід]]зе.